В Витебске состоялся областной бал для представителей «серебряного» возраста «Рождественская симфония»

В области Общество

На абласны калядны баль – для натхнення

Шумілінскія пары прадэманстравалі вальсавую кампазіцыю «Натхненне». Фота з ТГ-канала «Витебские вести»

Чатыры пары ад нашага раёна прынялі ўдзел у абласным балі для пажылых грамадзян «Калядная сімфонія», які прайшоў у Віцебску ў абласной філармоніі і сабраў больш за 50 пар і ансамбляў з паўночнага рэгіёна. Мерапрыемства ладзілася ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы».

Нашы танцоры, якія прадстаўлялі ТЦСАН Шумілінскага раёна, на балі прадэманстравалі вальсавую кампазіцыю «Натхненне». Вальс закружыў не толькі равеснікаў з ліку прадстаўнікоў старэйшага пакалення, але і змешаныя пары.

«У падобным мерапрыемстве прымала ўдзел упершыню, хаця ў танцах я не навічок – з’яўляюся ўдзельніцай танцавальнага калектыву «Натхненне» ў мясцовым Доме культуры, якім кіруе харэограф Уладзімір Мулькоў. З ім і рэпеціравалі перад балем, – расказала абальчанка Лізавета Снапкова. – Мерапрыемства вельмі спадабалася. Была магчымасць і сябе паказаць, і на іншых паглядзець, пераняць вопыт. Праграму дапоўнілі артысты філармоніі, што яшчэ больш дадало святочнага настрою і пазітыўных эмоцый».

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *