В канун нового года в Шумилинском ГДК прошла благотворительная ёлка

Образование Общество

Навагодні карагод  цудаў
27 снежня ў гарадскім Доме культуры прайшла дабрачынная ёлка. На галоўную ёлку раёна сабралася амаль трыста дзетак. Прыехалі сюды са шмат-дзетных і апякунскіх сем’яў, дзеці-сіроты. На свяце былі як школьнікі, так і выхаванцы дзіцячых садкоў.
Напачатку мерапрыемства  з надыходзячым Новым годам усіх прысутных павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў. Анатоль Мікалаевіч выказаў словы падзякі дзецям за іх высокія дасягненні ў вучобе і ў спорце, а таксама пажадаў здзяйснення самых запаветных мараў.
Народны тэатр Шумілінскага Дома культуры падарыў прысутным спектакль-казку “Царэўна-жаба”. Самадзейныя артысты прымусілі гледачоў перажываць і хвалявацца за галоўных герояў і, як падзяка, – доўгія і гучныя апладысменты юных гледачоў пасля заканчэння казкі.
У фае ГДК работнікі Дома культуры і раённага Цэнтра дзяцей і моладзі арганізавалі канцэртна-конкурснае прадстаўленне. Зразумела, не абышлося свята без Дзеда Мароза і Снягуркі, навагодніх карагодаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №1 ад 4.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *