Праздник осени провели в районной организации инвалидов по зрению

Общество

“Восень — сабралі ўраджай. Гасцей збірай”
Верасень. Свеціць сонца. Настрой цудоўны. У тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны насельніцтва на свята “Восень — сабралі ўраджай. Гасцей збірай” ідуць члены пярвічнай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання інвалідаў па зроку. Прыгожа аформлена зала дзякуючы старанням спецыяліста па сацыяльнай рабоце ТЦСАН Графскай Л. Г. Ля ўваходу гасцей сустракае дзяўчына ў нацыянальным касцюме з караваем. Запрашае за святочны стол, багаты на розныя прысмакі. Гэта працалюбівыя гаспадыні прыгатавалі свае стравы на конкурс “Лепшая гаспадыня”. У цэнтры стала — самавар з духмяным чаем, пячэннем, выпечкай.
Завіталі на мерапрыемства госці з Гарадоцкага раёна — старшыня пярвічкі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку В. Ільін і члены праўлення.
З вітальным словам выступіла старшыня Шумілінскай арганізацыі БелТІЗ Г. Ф. Маркава, пасля слова ўзяў  В. А. Ільін. Ад Гарадоцкай пярвічкі ён падарыў шумілінцам карціну “Беларуская ніва”, выкананую маслам Якушэнка Галінай Віктараўнай, інвалідам 2 групы па зроку.
Абавязкова павіншавалі Н. Р. Сіпко і В. М. Гаўрылкіну, якія занялі прызавыя месцы ў намінацыі “Вершы, прыпеўкі” і былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі за ўдзел у сустрэчы ў рамках супрацоўніцтва краін Расіі, Украіны, Беларусі сярод інвалідаў па зроку ў час Славянскага базару ў Віцебску.
За актыўны ўдзел у жыцці шумілінскай пярвічнай арганізацыі інвалідаў па зроку Н. Г. Сіпко была адзначана падарункам.
Было спета шмат добрых песень, сказана цёплых слоў, выказана нямала пажаданняў, і найперш пажаданняў здароўя і дабрабыту. І паболей бы такіх вось сустрэч.
Галіна МАСЬКО.
Надрукавана ў №77 ад 28.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *