1 октября – День пожилых людей

Актуалии Официально

Дзень пажылога чалавека – гэта добры і светлы дзень, які дае нам цудоўную магчымасць сказаць цёплыя словы ўдзячнасці ўсім ветэранам за значны ўклад у развіццё нашага раёна і краіны, за шматгадовую добрасумленную працу, за вопыт, дабрыню і мудрасць.
Усцешна, што нашы ветэраны сёння актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці раёна і жыцці раённай ветэранскай арганізацыі. Яны – гэта моцны грамадскі рэсурс, гэта людзі, якія валодаюць унікальным вопытам вытворчай і сацыяльнай дзейнасці.
Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за іх подзвіг, стойкасць, любоў да Радзімы, працу ў пасляваенныя гады, за патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення.
Шаноўныя ветэраны!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага спакою, дабрабыту, аптымізму, міру і дабра! Няхай ваша жыццё заўсёды будзе напоўнена павагай і клопатам любячых дзяцей і ўнукаў.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №77 ад 28.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *