Выездное заседание исполкома в Светлосельском и Ловжанском сельсоветах

Актуалии Общество Президент

Якасць зробленай работы і якасць сказанага слова
26 жніўня адбылося выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, якое правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.
Якасць зробленай работы, якасць аказанай паслугі, якасць сказанага адказнай асобай слова — гэтыя маральна-эканамічныя катэгорыі былі ў цэнтры ўвагі ўдзель-нікаў пасяджэння пры абмеркаванні пытання “Аб ходзе ўкаранення сістэмы сацыяльных стандартаў па абслугоў-ванню насельніцтва, выкананню рашэння Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 21.01.2010 года № 13 “Аб комплексе мер па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў” на тэрыторыях Лаўжанскага і Светласельскага сельсаветаў”.
Шуміліна – Светласельскі – Башні – Язвіна – Мікіціха – Цаўі – Мікіціха — па такому маршруту праехалі на двух аўтобусах ўдзельнікі пася-джэння. Агледзелі шэраг аб’-ектаў вытворчай і сацыяльнай сфер. Уражанні ад ўбачанага супярэчлівыя. З аднаго  боку, і гэта важна адзначыць,  вельмі многа ў апошні час у большасці названых населеных пунктаў зроблена за дзяржаўныя грошы. Але тут варта зрабіць акцэнт на двух момантах.
Першы: ці ўсё першапачаткова было зроблена як след — каб, калі асфальт, дык без калдобін, у якіх потым стаяць лужыны; калі чыстае поле, дык без кінутых там-сям кустоў і апрацаванае да самай дарогі; калі водаадвядзенне, дык зробленае да канца, а не да суседняй вуліцы і г. д. І другое: далейшае ўтрыманне пабудаванага ці адрамантаванага за дзяржаўныя грошы аб’екта. Вось праязджаем ля Башнёўскай школы. У час будаўніцтва першага ў раёне аграгарадка новы выгляд набыла і школа. І гэты выгляд тут не проста берагуць — шануюць, школа ўся свеціцца парадкам, чысцінёй, радуе прыгажосцю. Парадак і ў тутэйшым дзіцячым садку, і на ФАПе. Так павінна быць. А вербалозы на даху майстэрні ў тых жа Башнях, счарнелы гараж, паўразбураны хлеў у Язвіне — гэта ўжо другі полюс, адмоўны. Гэта тое, што трэба выпраўляць, над чым трэба шмат працаваць.
Тое ж і па Лаўжанскаму сельсавету. У самой Мікіцісе, напрыклад. Тут столькі пабудавана добрага, зручнага, з усімі выгодамі жылля. А дзе ваду не адвялі, дзе асфальт не далажылі, дзе агароджу жыхарам службовага жылля не паставілі.
Большага парадку хацелі ўбачыць і на жывёлагадоўчым комплексе “Лаўжанскага”, але не ўбачылі і элементарнага. Праўда, кіраўнік сельгаспрадпрыемства А. В. Аляксеенка заявіў, што ў гаспадарцы створана звяно з 12 чалавек, узброеных мотакосамі, якое зараз займаецца добраўпарадкаваннем. Так што парадку тут павінна прыбавіцца.
Адкрываючы пасля аб’езду пленарнае пасяджэнне ў Лаўжанскім цэнтры культуры і вольнага часу, В. А. Падляшчук адзначыў, што ў раёне вельмі многа зроблена па навядзенню парадку на зямлі, ёсць у гэтым плане ўзорныя аб’екты, шмат зроблена па выкананню сацыяльных стандартаў. У цэлым стандарты выконваюцца, але пытанняў па іх якасці яшчэ хапае.
Нягледзячы на іншыя задачы і існуючыя праблемы, кіраўнікам вытворчых прадпрыемстваў, а таксама спецыялістам ЖКГ варта больш уважліва адносіцца да зваротаў насельніцтва — да гэтага заклікалі з трыбуны старшыні Светласельскага і Мікіціхінскага сельвыканкамаў В. В. Шчарбакоў і С. П. Кійко. Гэта найперш па пад’ездах да грамадзянскіх могілак, па рамонту калонак, іншых надзённых пытаннях, якімі жыве просты чалавек.
Старшыня райвыканкама, падводзячы вынікі сказанаму, падкрэсліў, што патрабаванні да навядзення парадку ўсімі  суб’ектамі гаспадарання будуць больш жорсткімі. Што будзе адлюстроўвацца і ў рашэннях райвыканкама.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *