Криминал

Происшествия

Па гарачых слядах
У вёсцы Куціна абрабавалі хату. Прапалі прадукты харчавання і асабістая маёмасць гаспадароў. Па гарачых слядах крадзеж быў раскрыты. Злодзеем аказаўся раней судзімы жыхар в. Пісарава. Ён прызнаўся ў крадзяжы. Частка нарабаванага канфіскавана і вернута гаспадарам.
Прэвентыўны нагляд
Непрацуючы і раней судзімы грамадзянін райцэнтра быў азнаёмлены з пастановай суда Горацкага раёна Магілёўскай вобласці аб прызначэнні яму прэвентыўнага нагляду. Згодна з ім мужчына не павінен позна вечарам і ў начны час сутак адлучацца з дому, наведваць месцы масавага адпачынку людзей, злоўжываць спіртным. Калі мужчына пераехаў у наш раён, супрацоўнікі міліцыі тлумачылі яму тыя ж самыя патрабаванні. Але мужчына двойчы парушыў патрабаванні прэвентыўнага нагляду, за што супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.
Пажар
Да дыспетчара раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне: у вёсцы Цербяшова гарыць лазня. У выніку пажару згарэла лазня, пашкоджана гаспадарчая пабудова, што размешчана непадалёк. Прычына пажару – парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры экс-плуатацыі пячнога ацяплення (перакальванне печкі).
Наезд
Вечарам 30 верасня жыхар г. Мінска, які на аўтамабілі “Опель-Астра” рухаўся па аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень, наехаў на чалавека, які ішоў па краю праезнай часткі насустрач руху аўтамабіля. Пацярпелы (жыхар Бешанковіцкага раёна) з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне раённай бальніцы. Па дадзенаму дарожна-транспартнаму здарэнню праводзіцца праверка.
На хуткасці
Жыхар в. Андрэева, рухаючыся на аўтамабілі “Опель-Амега, няправільна выбраў хуткасць руху, не ўлічыў складанасці вясковай дарогі і наехаў на апору лініі электраперадач. Складзены адміністрацыйны пратакол, мужчыну пагражае пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да двух гадоў.
У кювеце
Жыхар г. Баранавічы, які ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк на аўтамабілі “Вольва”, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Машына пашкоджана. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол і накіраваны для разгляду па месцы яго жыхарства – у Баранавічы.
Без габарытаў
Жыхар а.-г. Светласельскі быў вечарам спынены супрацоўнікамі ДАІ ля вёскі Сахоненкі. Мужчына ехаў на ВАЗ-2102, да аўтамабіля быў прымацаваны прычэп ад “Беларуса” з непрацуючымі габарытамі. На мужчыну складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф да двух базавых велічынь.
На мапедзе
На аўтадарозе Обаль-Лявонава раней судзімы жыхар Лявонава, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, кіраваў мапедам “Дэльта”. На вяскоўца складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы – за тое, што мапед не быў зарэгістраваны і не меў патрэбных габарытаў, за тое, што вадзіцель сеў за руль нецвярозым і без моташлёма.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №80 ад 09.10.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *