Дорожные и коммунальные службы успешно справляются со снегом

Главное Новости

Расчышчаемся!

На гэтым тыдні падкінула сняжку. Завіхрыла не на жарты, нібы прырода раззлавалася і вырашыла адыграцца за папярэднія зімовыя месяцы.

Снегапады прыбавілі клопату дарожным і камунальным службам. Работнікі ДРБУ-204 пачыналі работу ў чатыры гадзіны раніцы, бо па адным і тым жа шляху прыходзілася ездзіць па некалькі разоў за дзень. «Працуем па штатным раскладзе, без аўралаў, – заўважыў начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – На расчыстцы снегу задзейнічаны два МАЗы з лапатамі і раскідвальнікамі пяску, чатыры трактары, аўтагрэйдар. Кожная адзінка тэхнікі расчышчае за дзень каля 70 кіламетраў праезнай часткі і абочын. Дарогі з асфальтавым пакрыццём (іх на балансе прадпрыемства 270 кіламетраў) падсыпаем пясчана-салявой сумессю. Кожны дзень тэхніка раскідвае па дарогах мясцовага значэння каля 70 тон сумесі».

Зразумела, што адразу ва ўсе населеныя пункты тэхніка ДРБУ не даедзе. У першую чаргу чысцяцца дарогі там, дзе праязджаюць рэйсавыя аўтобусы. А ўвогуле па існуючых дырэктыўных нормах убраць снег з дарог і вуліц дарожнікі павінны на працягу 12-16 гадзін пасля заканчэння снегападу.

Па райцэнтры расчышчае дарогі тэхніка УП ЖКГ – з самай раніцы кожны дзень працуюць МАЗ і пяць трактароў, расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксей Шпакаў. У Обалі расчышчаюць дарогі тры трактары. Акрамя таго, у кожным падраздзяленні маецца тэхніка, якая працуе па населеных пунктах раёна.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *