Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Христос воскресе! Воистину воскресе!
Дарагія браты і сёстры!
Ад усяго сэрца віншую ўсіх хрысціян, католікаў і праваслаўных са святам Пасхі, шчыра радуюся, што ў гэтым годзе святкуем разам.
Безумоўна, я як пастыр перад святам перажываю аб тым, каб кожны перажыў велікодную святую Споведзь, каб, ачысціўшы душу і прымірыўшыся з Богам і бліжнімі, перажыць прысутнасць уваскрослага Хрыста ў літургіі і у святой Камуніі.
Вы клапоціцеся аб тым, каб пафарбаваць яйкі, сімвал Уваскрослага Хрыста, асвяціць стравы і з’яднацца з роднымі за святочным сталом. Няхай нашыя жаданні аб’яднаюцца ў клопаце пра любоў, прабачэнне і мір у нашых сем’ях і праз гэта з намі будзе Хрыстос.
З малітвай, айцец Яўгеній ШЫМАНОВІЧ.

