На Шумилинском озере обнаружен труп мужчины

Общество Происшествия

Раніцай 16 красавіка рыбак знайшоў у шалашы, які знаходзіўся ў кустах каля Шумілінскага возера, труп.

Як расказаў рэдакцыі начальнік Шумілінскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Яўген Іваноў, па адпячатках пальцаў была ўстаноўлена асоба нябожчыка – ім аказаўся жыхар райцэнтра 1960 года нараджэння. Высветлена, што мужчына пайшоў з дома і з лета мінулага года жыў у самаробным шалашы ў кустах каля Шумілінскага возера.

Следчыя райаддзела праводзяць праверку, прызначаны адпаведныя экспертызы,  высвятляюцца прычыны смерці.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *