Жаданне перамагаць!
Паспяхова выступілі ў абласным (адборачным) этапе XIV Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод» вучні дзяржаўнай установы спецыяльнай адукацыі «Шумілінскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі».
Дыпломам I ступені ў намінацыі «Лепшыя творчыя нумары» за танец «Бульба дэнс» (кіраўнік Святлана Раманава) узнагароджаны вучні цэнтра. Радзівоненкаў Канстанцін (кіраўнік Юлія Іванова) ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць» узнагароджаны дыпломам I ступені, Чэкліна Карына, вучаніца аб’яднання па інтарэсах «Умелыя рукі» дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Шумілінскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» (кіраўнік Таццяна Каласкова) стала ўладальніцай дыплома III ступені.
Па выніках конкурсу нашы вучні 21 красавіка былі запрошаны на фінальны тур абласнога і рэспубліканскага этапаў XIV Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці «Вясёлкавы карагод», які адбыўся на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі». Рабяты вярнуліся з фестывалю з дыпломамі, узнагародамі, каштоўнымі падарункамі, запасам натхнення і жаданнем перамагаць у новых конкурсах.
Наталля КУЗНЯЦОВА, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Шумілінскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

