Герой Савецкага Саюза Дунічаў Мікалай Васільевіч
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 25 лютага 1914 года ў г. Плаўск Тульскай вобласці. Рускі. З 1943 года на 1-м Прыбалтыйскім фронце. Разведчык Мікалай Дунічаў вызначыўся ў баях за станцыю Обаль і вёску Захарава. 25 чэрвеня падчас разведкі знішчыў варожую самаходную гармату і некалькі гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў г. п. Обаль.
Званне Героя Савецкага Саюза М. В. Дунічаву прысвоена пасмяротна 24 сакавіка 1945 года.
Імем Героя названы вуліцы ў г. п. Обаль Шумілінскага раёна і г. Плаўск Тульскай вобласці (Расія).

