Из Тюмени в д. Дворище Шумилинского района приехали на могилу погибшего в 1943 году дяди

80 лет Великой Победы Край шумілінскі

На магілу дзядзі ў Дворышча – з Цюмені

Дзякуючы банку дадзеных «Памяць народа» жыхары Расійскай Федэрацыі змаглі знайсці месца, дзе пахаваны іх родны дзядзя па мацярынскай лініі Фёдар Мікалаевіч Ялоўскіх. Родны чалавек знайшоў апошні прытулак на Шуміліншчыне, у брацкім пахаванні ў Дворышчы.

Напярэдадні Дня Перамогі ў Сіроцінскі сельвыканкам прыехалі Надзея Пятрухіна з Цюмені і Аляксандр Самойлаў з Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі. На брацкае пахаванне ў Дворышча гасцей суправаджала старшыня сельвыканкама Аксана Шынкевіч. Надзея Іванаўна і Аляксандр Іванавіч паведалі, што іх маці Валянціна Мікалаеўна часта расказвала пра свайго брата. Яны з дзяцінства ведалі, што іх дзядзя Федзя – герой, які абараняў ад ворагаў родную зямлю.

Ф. М. Ялоўскіх нарадзіўся ў 1925 годзе ў вёсцы Карачына Табольскага раёна Цюменскай вобласці, у лютым 1943 года быў прызваны на фронт, атрымаў званне малодшага сяржанта і. Ваяваў у 234-й Яраслаўскай стралковай дывізіі, быў разведчыкам. Як вядома, гэта дывізія абараняла і вызваляла Дворышча, Слабаду і блізляжачыя населеныя пункты, тут ішлі кровапралітныя баі.

Да новага 1944 года Фёдар Ялоўскіх не дажыў паўдня. 31 снежня 1943 года перад Новым годам, група салдат пайшла ў разведку непадалёк ад Дворышча і нарвалася на засаду ворагаў. Сярод загінуўшых значыўся і Фёдар Ялоўскіх. Пахаванка родным прыйшла толькі праз год. Практычна разам з ёй маці Фёдара, Яўгенія Андрэеўна, атрымала і ліст ад салдат, з якімі служыў Фёдар, дзе яны выказвалі свае спачуванні і пісалі, як у адной з разведак загінуў Фёдар.

У дзень прыезду гасцей з Расіі на брацкіх могілках у Дворышчы прыбіралі, фарбавалі агароджу вучні Слабадской школы. Расіяне далучыліся да работы. Пасля Фёдар Ялоўскіх  (фота з сямейнага архіву) на магілу ўсклалі кветкі, ушанавалі памяць загінуўшых салдат-вызваліцеляў хвілінай маўчання.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *