«Вясёлка сямейных талентаў»

Адным з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчай работы ў нашай школе з’яўляецца работа з сям’ёй. У педагогаў і бацькоў мэта адна – выхаваць здаровую, усебакова развітую асобу. Сям’я – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас, гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, пра каго клапоцімся, каму жадаем дабра і шчасця. Менавіта ў сям’і мы вучымся любові, адказнасці, клопату і павазе. І таму Дзень сям’і, які адзначае грамадства 15 мая, вельмі важнае свята для нас.
З нагоды Дня сям’і ў СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка прайшоў фестываль «Вясёлка сямейных талентаў», ўдзел у якім прынялі 38 сем’яў – самыя творчыя, актыўныя, таленавітыя, крэатыўныя. Дарослыя, сярод якіх былі мамы і таты, бабулі, не пабаяліся акунуцца ў дзяцінства і выступіць на сцэне разам са сваімі дзецьмі ў розных жанрах: вакал, тэатральнае мастацтва, харэаграфія, літаратурная творчасць, інструментальная музыка, дэкаратыўна-прыкладная творчасць. На свяце не было спаборніцкага моманту, бо і мэта была іншыя: паказаць захапленні дзяцей і дарослых, падзяліцца сваёй творчасцю і радаснымі момантамі жыцця сям’і.
Фестываль прайшоў па-сямейнаму цёпла. Панавала яркая, радасная і дружалюбная атмасфера, таленавітыя сем’і ўдзельнічалі на роўных. Хочацца падзякаваць усім, хто падарыў сапраўднае свята і сабе, і гледачам. Сем’і паказалі, што сумесная творчасць аб’ядноўвае, умацоўвае, уцягвае дзяцей і дарослых у творчы працэс, які немагчымы без плённых цесных зносін усіх яго ўдзельнікаў.
Праводзячы такія мерапрыемствы, мы выхоўваем у дзяцей любоў і прыхільнасць да сваёй сям’і, дому, паважлівае стаўленне да ўсіх членаў сям’і. Няхай нашы дзеці растуць у шчаслівых сем’ях! Беражыце свой сямейны ачаг, захоўвайце ў ім цеплыню і ўтульнасць, мір і любоў, павагу адзін да аднаго!
Вольга САРОКІНА, загадчык бібліятэкі СШ № 1
