Развитие ЖКХ Шумилинского района рассмотрели депутаты районного совета депутатов

Власть Главное

«У любой рабоце  акцэнт трэба рабіць на якасць»

Як у Шумілінскім раёне рэалізуюцца патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», абмеркавалі дэпутаты раённага Савета дэпутатаў на чале са старшынёй Мікалаем Будневічам на пасяджэнні чарговай 14-й сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання. Удзел у рабоце сесіі прыняў старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык.

У раёне многае зроблена і робіцца па развіцці і ўдасканаленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што найперш адчуваем мы, спажыўцы паслуг, зазначыў ва ўступным слове Мікалай Будневіч. І вельмі важна акцэнт рабіць на якасць. Бо ад якасці работы жыллёва-камунальных службаў залежыць паспяховае развіццё эканомікі, дабрабыт людзей, іх здароўе, працаздольнасць і настрой у грамадстве.

Для надання новай якасці ўсёй эканамічнай і вытворчай дзейнасці галіны ў бліжэйшай перспектыве трэба засяродзіць намаганні на некалькіх асноватворных напрамках: цеплавая мадэрнізацыя жыллёвага фонду, паляпшэнне якасці пітной вады, укараненне новых падыходаў да абыходжання з бытавымі адходамі, правядзенне справядлівай тарыфнай палітыкі, выкарыстанне мясцовых відаў паліва ў цеплаэнергетыцы, удасканаленне структуры ЖКГ.

Пра тое, што зроблена па рэалізацыі гэтых задач і запланавана рэалізаваць у бліжэйшы час, падрабязна расказала ў дакладзе намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава.

 ЛІЧБЫ  І  ФАКТЫ

        У 2024 годзе ўвод плошчы пасля капрамонту (3 аб’екты) склаў 3,8 тыс. м кв. (1,13% ад агульнага аб’ёму эксплуатуемага жылфонду). У 2025 годзе рашэннем аблвыканкама даведзена крыху большае заданне па ўводзе плошчы пасля капрамонту (4 аб’екты).

Згодна з інвестыцыйнай праграмай Віцебскай вобласці на 2024 год па Шумілінскім раёне пабудаваны 4 станцыі абезжалезвання ў аг. Башні, аг. Мішневічы, в. Добрына, в. Мішкавічы. За кошт уласных сродкаў «Полацкводаканала» ў студзені-маі 2025 года выкананы работы па ўстаноўцы водаачышчальнага абсталявання ў 7 населеных пунктах: вёсках Доўгія, Жданоўка, Завяззе, Ізгародзішча, Кавалеўшчына, Ілава, Юрава. Выкананы работы па перападключэнні ад сетак сельгаспрадпрыемстваў да сетак водазабеспячэння філіяла «Полацкводаканал» в. Засіннікі, вул. Зарэчная і вул. Лясная ў аг. Мішневічы. Таксама ў 2025 годзе завершаны першы этап рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў Шуміліна.

    У 2024 годзе выкананы работы па замене 1,118 км цеплавых сетак з ужываннем гнуткіх поліэтыленавых і пі-труб у Шуміліне. Па Шумілінскім раёне выканана перакладка пі-трубамі 57,9 км цеплавых сетак (95,3% усёй працягласці сетак, якія знаходзяцца на балансе прадпрыемства).

У 2025 годзе плануецца замяніць 0,256 км цеплавых сетак у Обалі (перакладзена каля 100 м).

      Па выніках работы за 2024 год УП ЖКГ забяспечыла ўзровень сабекошту адзінкі аказваемых насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг у межах устаноўленых планава-разліковых цэн па ўсіх галінах (цеплазабеспячэнне, тэхабслугоўванне жылфонду, абыходжанне з камунальнымі адходамі).

Для назапашвання змешаных адходаў у раёне выкарыстоўваецца 1630 кантэйнераў, для раздзельнага збору другасных матэрыяльных рэсурсаў – 1391 кантэйнер. У раёне абсталявана 148 кантэйнерных пляцовак. УП ЖКГ у 2024 годзе нарыхтавала 501,305 тоны другасных матэрыяльных рэсурсаў.

       УП ЖКГ Шумілінскага раёна добраўпарадкавана і адрамантавана 7 шахтавых калодзежаў.

За 2024 год у Шуміліне выдалена 27 аварыйных дрэў, праведзена фармовачная абрэзка 218 дрэў, у раёне выдалена 29 дрэў, праведзена фармовачная абрэзка трох дрэў.

    Шумілінскі РЭС за 2024 год правёў рэканструкцыю 4,57 км сетак электразабеспячэння, бягучы рамонт 3,12 км сетак, праведзена замена 488 свяцільнікаў на больш энергаэфектыўныя.

 

На сесіі заслухалі справаздачы прадстаўнікоў «Полацкводаканала», УП ЖКГ, іншых службаў.

Дэпутаты раённага Савета дэпутатаў па абмеркаваным пытанні прынялі праект рашэння, у якім адзначаны канкрэтныя мерапрыемствы і задачы па далейшым удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна.

Алена КАРПУШЭНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *