Напярэдадні Дня памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў Сіроціне на брацкай магіле партызан і мірных жыхароў адкрылі мемарыяльную дошку з 13 прозвішчамі вяскоўцаў.
21 чэрвеня ў Сіроціне прайшоў жалобны мітынг на месцы расстрэлу вяскоўцаў у 1943 годзе. На яго сабраліся прадстаўнікі сельвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый.
Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама Аксана Шынкевіч падзякавала ўсім, хто займаўся добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля помніка і падкрэсліла, што сення трэба памятаць пра тых, хто абараняў краіну ад ворагаў.
Такую ж падзяку выказаў і Іван Данілаў з Шуміліна, чый прадзед тут пахаваны.
Дырэктар Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Святлана Іванова расказала пра брацкія захаванні на тэрыторыі раена. Яна падкрэсліла, наколькі важна, што вярнулі з небыцця 13 раней невядомых прозвішчаў нявінна загінуўшых.
Памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, дв помніка ўсклалі кветкі.
Как удалось установить имена погибших земляков читайте по ссылке
Больше фото и видео в Телеграм


