У вёсцы Грышаны пачалася рэканструкцыя моста.
Заказчыкам работ з’яўляецца КУП «Віцебскаблдарбуд», генеральным падрадчыкам выступіла ДРБУ-204.

«Зараз ідзе падсыпка пад’язных шляхоў. Працуюць бульдозер, самазвал, каткі, – расказаў галоўны інжынер ДРБУ-204 Аляксандр Фурсін. – Побач са старым драўляным мостам будзе зроблены новы жалезабетонны, надзейны і даўгавечны. Субпадрадчыкам выступіла будаўніча-мантажнае ўпраўленне № 5 г. Віцебска, работнікі якога маюць спецыяльную тэхніку, каб устанавіць жалезабетонныя пралёты. На рэканструкцыю моста з абласнога бюджэту выдзелена 936 тысяч рублёў».
Рэканструкцыя будзе доўжыцца шэсць месяцаў. Па плане аб’ект павінен быць здадзены ў сярэдзіне снежня – практычна пераднавагодні падарунак чакае жыхароў вёскі Грышаны.


