Легко ли стать предпринимателем?

Вопрос-Ответ Экономика

Хачу быць прадпрымальнікам
Зараз дзяржава стварыла спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх пасяленняў, сельскай мясцовасці. Найперш гэта дадатковыя стымулы і падатковыя преферэнцыі.
“Так, камерцыйныя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі на працягу сямі каляндарных год з дня дзяржаўнай рэгістрацыі маюць права не налічваць і не плаціць падатак на прыбытак і падаходны падатак з фізічных асоб, – кажа начальнік аддзела кантролю за юрыдычнымі асобамі ІМПЗ па Шумілінскім раёне Таццяна Вараб’ёва. – Вызваляюцца яны ад абавязковага продажу замежнай валюты, ад увозных мытных пошлін і ПДВ, што бяруцца мытнымі органамі пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі многіх таварных пазіцый. Дэкрэт Прэзідэнта №6 прадаставіў суб’ектам гаспадарання і і ншыя прэферэнцыі.”
Аб’ём такіх льготаў надаў новы імпульс развіццю існуючых і стварэнню новых вытворчасцей. На 1 снежня 2013 года на падатковым уліку ў нашым раёне знаходзілася 320 юрыдычных асоб і 228 індывідуальных прадпрымальнікаў. На працягу мінулага года на падатковы ўлік стала 39 юрыдычных асоб і 55 індывідуальных прадпрымальнікаў. Па словах Таццяны Вараб’ёвай, ад дзейнасці зноў створаных суб’ектаў дадаткова паступіла ў бюджэт амаль 270 мільёнаў рублёў. Разам з тым зарэгістраваліся, аднак не прыступілі да дзейнасці 19 юрыдычных асоб і 18 ІП.
А між тым, падкрэсліла спецыяліст падатковай інспекцыі,  адной з падстаў для ліквідацыі суб’екта гаспадарання з’яўляецца неажыццяўленне ім прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу дванаццаці месяцаў запар і ненакіраванне ў падатковы орган паведамлення аб прычынах. У такім выпадку падатковая інспекцыя мае права накіраваць рэгіструючаму органу прадстаўленне (прапанову) аб ліквідацыі суб’екта гаспадарання.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №5 ад 21.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *