Какие вопросы поднимали жители района на «прямой линии» председателя Шумилинского районного Совета депутатов

Власть Общество

Дарагія дарогі

 Тры тэлефонныя званкі паступілі 8 ліпеня, у аўторак, на «прамую лінію» да старшыні раённага Савета дэпутатаў Мікалая Будневіча. Усе звароты тычыліся дарожнай тэмы. Дзве просьбы былі ад жыхароў гарадскога пасёлка Обаль, адна – ад жыхаркі Шуміліна.

Жыхарка пасёлка Обаль занепакоена немагчымасцю пад’ехаць да могілак Казлова. Дарогу, па словах пенсіянеркі, разбілі тэхнікай, плюс дапамаглі дажджы. Старшыня райсавета паабяцаў, што на працягу месяца адпаведныя службы пастараюцца прывесці пад’езд у парадак.

Сапраўды, дажджы не толькі псуюць стан дарог, але і не даюць магчымасць правесці адпаведным службам рамонтныя работы. У канцы чэрвеня ў Обалі былі асфальтаваны дваровыя тэрыторыя каля некалькіх дамоў на вуліцы Першамайскай, найбольш выкарыстоўваемых абальчанамі. Жыхарка Обалі, якая пражывае ў суседнім двары, у тэлефоннай размове таксама прасіла асфальтаваць іх двор. Мікалай Аляксеевіч заўважыў, што ў гэтым годзе на асфальтаванне яшчэ дваровых тэрыторый у Обалі можна не разлічваць. Ліміт выбраны. А вось на наступны год можна будзе планаваць.

З просьбай адрамантаваць «гарбатую» дарогу звярнулася да старшыні райсавета дэпутатаў жыхарка мікрараёна гаражнага масіву райцэнтра. Жыллёва-камунальная служба ў курсе, адзначыў Мікалай Аляксеевіч, неўзабаве прыступіць да работы.

Усе звароты, якія паступілі падчас «прамой лініі», знаходзяцца на асабістым кантролі старшыні раённага Савета дэпутатаў.

Алена КАРПУШЭНКА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *