Доска почета Шумилинского района. Станислав Муравьёв

Общество Экономика

“Я грошы траціць не люблю”
Станіслаў Пятровіч Мураўёў прызнаецца, што работа ў яго складаная: ён трактарыст  па падрыхтоўцы лесасек, тралёўцы і вывазцы лесу ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”. Не кожны фізічна вытрымае нагрузку, якая ляжыць на ім з дня ў дзень ужо 15 гадоў. Ва ўсялякім разе, не ўсякі малады можа заняць яго месца. Вынослівасць, вытрымка і цягавітасць – гэта рысы, што вызначаюць, як правіла, мужчыну, багатага на жыццёвы вопыт, на пражытае і перажытае. І Станіслаў Пятровіч пакідае ўражанне чалавека, якому пад сілу справіцца з любой мужчынскай работай. У лесе ён адчувае сябе выдатна, ён упэўнены ў сваіх сілах, у прафесіяналізме. Яго не могуць збянтэжыць ні дрэннае надвор’е, ні непадступная дзялянка, ні якія іншыя асаблівыя ўмовы працы. “А што мая работа? Ездзі па лесе, збірай дрэвы і вывозь на дарогу – вось і ўсё”, – дае кароткае азначэнне сваёй дзейнасці трактарыст. А тое, што цяжка, – даўно прывык.
Затое і аплачваецца такая праца дастойна. Мужчына не скардзіцца. А на пытанне, на што траціце грошы, адказвае проста: “Я грошы траціць не люблю”. Такая ашчаднасць дазволіла здзейсніцца яго даўняй мары – у мужчыны з’явілася добрае аўто.
Разам з гэтым, С. П. Мураўёў – чалавек сціплы, ён не прывык хваліцца сваімі дасягненнямі,  не прывык адчуваць увагу да сваёй асобы. Ён нешматслоўны, але  ў той жа час – пераканаўчы.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №72 ад 19.09.2014 г.



1 комментарий по теме “Доска почета Шумилинского района. Станислав Муравьёв

  1. Это наш дорогой папулечка! Он действительно очень большой труженик! Большое спасибо хочется сказать директору лесхоза И.Е. Попку, руководству района и районной газете, за то, что по достоинству оценили труд простого человека!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *