«Дорогою добра и света» — фотовыставка шумилинского краеведа и писателя Виктора Улютенко представлена в музее

Край шумілінскі Новости Общество

 «Дарогаю дабрыні і святла» – прэзентацыя фотавыставы вядомага шумілінскага краязнаўцы, пісьменніка і публіцыста Віктара Улюценкі (Антона Параскевіна) была прымеркавана да дня ўтварэння Шумілінскага раёна.

У канферэнц-зале Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея сабраліся актывісты грамадскіх арганізацый, работнікі бібліятэк, шумілінцы, якія ведаюць і цэняць творчасць Віктара Васільевіча. Дырэктар музея Святлана Іванова нагадала старонкі гісторыі раёна, асноўныя этапы яго станаўлення, адзначыла значны творчы і грамадскі ўклад вядомага земляка ў даследаванне і адраджэнне адной са святыняў Шуміліншчыны – храма Святой Параскевы Пятніцы ва ўрочышчы Казаногава.

 

Гісторыю ўзнікнення, дзейнасці і трагічнага знішчэння святога месца нагадаў навуковы супрацоўнік музея Віктар Саковіч.

Благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі нагадаў аб значэнні духоўнасці ва ўтрыманні ўстойлівасці чалавека і грамадства знешнім пагрозам, аб тым, як вера ў Бога дапамагала і дапамагае людзям у самыя цяжкія часы.

Размову аб духоўнасці ў станаўленні асобы, яе ролі ў фарміраванні грамадства і ўмацаванні дзяржавы прадоўжыў Віктар Улюценка. Бывае няпроста ісці дарогаю дабрыні і святла, трымаць у сваёй душы Бога. Краязнаўца нагадаў аб асаблівым шанаванні Святой Параскевы ў славян, асабліва сярод жанчын. Ён расказаў пра тое, як разам з сябрамі ў свой час заняўся пошукам і расчысткай святога месца, фундаментаў храмаў, крыніцы і купелі каля яе, як узводзілі капліцу на месцы царквы, як да яе пацягнуліся вернікі, каб набраць святой вады, акунуцца ў гаючую ваду. Менавіта гэтым падзеям і прысвечана фотавыстава.

На прэзентацыі была прадстаўлена і новая кніга Антона Параскевіна “Заревая Отчина”, як і ўсе творы аўтара, прысвечаная роднаму краю.

Музычнае суправаджэнне музейнай сустрэчы забяспечылі вучні Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў браты Сцяпан (цымбалы) і Захар (баян) Голубевы. Яны парадавалі ўсіх цудоўным выкананнем класічных і эстрадных твораў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *