Аб’яўлены раённы конкурс. Лепшы слоган пра здаровы лад жыцця
Шумілінская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь», аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Шумілінскі РЦГЭ праводзіць конкурс на лепшы слоган пра здаровы лад жыцця ў рамках рэалізацыі на тэрыторыі раёна дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Шуміліна – здаровы горад».
Слоган – лозунг, дэвіз, які ўтрымлівае сціслую, эфектную, лёгкаўспрымальную і запамінальную фармуліроўку якой-небудзь навіны, ідэі, спосаб інфармавання вялікай аўдыторыі пра што-небудзь важнае і неабходнае.
Конкурс праводзіцца да 17 верасня 2025 года, яго ўдзельнікам можа быць любы жыхар раёна. Канкурсанты могуць падрыхтаваць слоган як індывідуальна, так і ў складзе аўтарскага калектыву. Ананімныя работы не прымаюцца. Адзін удзельнік можа падаць не больш за 3 слоганы, якія павінны адпавядаць культурным, маральным і этычным нормам. Выкананне аўтарскіх правоў і адсутнасць у рабоце элементаў плагіяту абавязковыя.
Заяўка на ўдзел у конкурсе накіроўваецца да 12 верасня 2025 года на электронны адрас shumideologia@vitebsk.by.
Аб’яўленне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе на раённым свяце, прысвечаным Дню народнага адзінства 17 верасня 2025 года. Пераможцы будуць вызначаны ў трох узроставых катэгорыях: дзеці (ва ўзросце да 18 год), моладзь (ад 18 да 35 год), дарослыя (ад 35 год). Па рашэнні арганізатараў конкурсу могуць быць вызначаны дадатковыя намінацыі. Пераможцы і намінанты ўзнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі сувенірамі.

