Ремонт подъездов – обязанность жильцов

Актуалии Общество Экономика

Хто ў доме гаспадар?
У мінулым годзе ўступілі ў дзеянне Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь  № 527 ад 12 чэрвеня і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі №12 ад 4 чэрвеня, у якіх агаворваецца парадак разліку і ўнясення плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі, канкрэтызаваны пералік работ па бягучым рамонце жылля, дзе дакладна размежавана, якія работы выконваюцца за кошт бюджэту, а якія – за кошт саміх жыхароў.
Цяпер не толькі ва ўласных кватэрах, але і навядзенне парадку ў пад’ездах – клопат не толькі камунальных службаў, а і саміх жыхароў, бо рамонт будзе праводзіцца за іх сродкі. “Такое ўвядзенне куды больш эфектыўнае, чым устаноўка уваходных металічных дзвярэй з дамафоннай сістэмай, – расказвае галоўны інжынер УП ЖКГ Аляксей Догель.– Жыхары якія цяпер будуць траціць уласныя сродкі на рамонт, нарэшце навучацца берагчы агульную маёмасць”.
Па новых правілах камунальныя службы двойчы на год  – вясной і восенню – робяць абход дамоў. Па выніках гэтых абходаў камісія вырашае, ці патрэбны  пад’езду. Складваецца каштарыс рамонтных работ. На сходзе жыхароў работнікі УП ЖКГ ставяць іх перад фактам, што ў пад’ездзе будзе рабіцца рамонт, агучваюцца выдаткі. На працягу месяца жыхары могуць адрамантаваць пад’езд сваімі сіламі. Калі яны гэтага не зробяць, то рамонтам зоймецца камунгас. “Цяпер згодна з заканадаўствам камунальныя службы не павінны атрымліваць згоду жыхароў на рамонт пад’езда, – каментуе Аляксей Догель. –  Сума рамонту  дзеліцца паміж усімі жыхарамі і ўносіцца ў “жыроўку” (згодна з займаемай плошчай). Дарэчы, камунгас дае магчымасць заплаціць яе за тры месяцы.
Па інфармацыі УП ЖКГ, з пачатку года ў нашым раёне адрамантавана 27 пад’ездаў. Кошт рамонтных работ склаў ад 12 мільёнаў рублёў (у залежнасці ад колькасці паверхаў). Пераважна рамантавалі пад’езды работнікі УП ЖКГ.
Хаця ёсць практыка, калі пад’езды рамантавалі самі жыхары. У адным з новых дамоў па вуліцы Суворава жыхары давялі, як кажуць, “да ручкі” свой пад’езд. Пасля сходу жыхары  прыйшлі да высновы, што 1,2 мільёна рублёў за рамонт  з кожнага – гэта дорага. Адрамантавалі самі. Як расказаў адзін з жыхароў, каштавала гэта ім каля 200 тысяч рублёў – купілі толькі матэрыялы,  фарбавалі і тынкавалі самі.
Напрыканцы размовы адзін з жыхароў пад’езда адзначыў, што парадку цяпер стала куды больш, людзі не хочуць яшчэ раз плаціць грошы. А гэта ёсць галоўны вынік: людзі адчулі адказнасць за свой пад’езд.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Для даведки.

ПЕРАЛІК відаў работ па бягучым рамонце жыллёвага фонду, крыніцамі фінансавання якіх з’яўляюцца сродкі ад ўнясення ўласнікамі, наймальнікамі жылых памяшканняў (за выключэннем тэхнічных памяшканняў):
расшыўку швоў, заладка выбоін, расколін, асобных участкаў сцен пад’езда;

аднаўленне тынкоўкі і абліцоўкі сцен пад’ездаў і столяў пад’ездаў, у тым ліку падвясных;

выраўноўванне сцен і столяў пад’ездаў;

аднаўленне і ўмацаванне ляпных дэкаратыўных дэталяў пад’ездаў; заладка выбоін, расколін у цэментных, бетонных падлогах пад’ездаў;

работы па рамонце, замене пакрыццяў падлог пад’ездаў без змены канструкцыі;

работы па рамонце, замене асобных элементаў смеццеправодаў;

малярныя работы (у тым ліку афарбоўка сцен, столяў, аконных і дзвярных праёмаў, трубаправодаў, ацяпляльных прыбораў, элементаў смеццеправодаў, паштовых скрынь, рашотак, поручняў) у пад’ездах;

рамонт печак, дымаходаў.
Надрукавана ў №58 ад 28.07.2015 г.



1 комментарий по теме “Ремонт подъездов – обязанность жильцов

  1. Меня интересует один вопрос по поводу начисления суммы на ремонт с каждой квартиры. По чьему-то умному решению получается, что по подъезду у нас ходят не люди, а метражи квартир. Если в однокомнатной живет три человека и в четырехкомнатной три человека, то по установленным правилам с четырехкомнатной жильцам надо платить больше, потому как люди летают по воздуху, а метраж квартиры гуляет по подъезду. Так и хочется спросить , кого же так гениально осенило? Может, все таки стоит основательней подходить к таким решениям?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *