2 августа шумилинские десантники отметят День воздушно-десантных войск и сил специальных операций. Что в программе?

Главное Новости Общество

Дэсантнікі ўсіх пакаленняў рыхтуюцца да свята – Дня паветрана-дэсантных войск і сіл спецыяльных аперацый. У гэтым годзе мы будзем адзначаць юбілей — 95 гадоў з дня стварэння савецкіх паветрана-дэсантных войскаў.

Шумілінскіх дэсантнікаў свята запросіць 2 жніўня ў Віцебск. Тут у 9.00 на вуліцы Калініна адбудзецца мітынг каля помніка дэсантнікам усіх пакаленняў. У9.30 чакае Віцебская дэсантная брыгада (вул. Фрунзе). Тут свята прадоўжыцца да 15.00.

У Шуміліне свята пачнецца ў 16.00. У Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым  музеі адкрыецца выстава, прысвечаная ПДВ, а таксама юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 17.00 пачнецца канцэрт мастацкай самадзейнасці на эстрадзе ў гарадскім парку  (вул. Кароткіна).

Пасля канцэрта дэсантнікі пройдуць калонай у раён паклоннага крыжа паблізу дома №28а па вуліцы Юбілейнай. Да 21.00 адбудзецца ўрачысты сход, кароткая малітва ў гонар Святога прарока Іллі — нябеснага заступніка ПДВ, асвячэнне і ўзняцце сцяга арганізацыі, наведванне месцаў пахавання членаў Дэсантнага Шумілінскага Братэрства.

Сардэчна запрашаем усіх прыхільнікаў паветрана-дэсантных войскаў на свята!

Савет ГА «Дэсантнае Шумілінскае Братэрства».

Фото из архива редакции.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *