«Соберём детей в школу». Белорусский Красный Крест проводит благотворительную акцию

Новости Общество

«Збяром дзяцей у школу»

Традыцыйна ў жніўні па ўсёй краіне Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу», падчас якой аказваецца падтрымка сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей і знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзяцей з інваліднасцю, дзяцей з сямей вымушаных мігрантаў і бежанцаў з Украіны, а таксама дзяцей, якія маюць у гэтым патрэбу.

«У рамках акцыі арганізаваны збор канцылярскіх прылад (ручкі, простыя і каляровыя алоўкі, акварэльныя фарбы, гуаш, пластылін, альбомы для малявання, каляровы і белы кардон, каляровая папера, сшыткі, вокладкі, нажніцы, клей-аловак, лінейкі, пеналы, рукзакі, а таксама школьная форма, спартыўныя касцюмы, чаравікі, спартыўны абутак», – расказала старшыня раённай арганізацыі БЧК Таццяна Казакова.

Шумілінская раённая арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа запрашае  далучыцца да ўдзелу ў дабрачыннай акцыі, праявіць гуманнасць і міласэрнасць. Перадаць школьныя прылады і рэчы можна да 12 верасня ў раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, д. 10, каб. 108, першы паверх (тэл. +375298956275).

Беларускі Чырвоны Крыж – гуманітарная арганізацыя, якая штогод дапамагае тысячам людзей, што апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Алена КАРПУШЭНКА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *