«Метан» — остров цветов и красоты в Шумилино

2025 - Год благоустройства Здоровые города и посёлки Новости Общество

Каля “Метана” – 800 кветак

Адзін з рознакаляровых, яркіх і стыльных аб’ектаў у Шуміліне, дзе многа кветак – ГВК “Метан”, адзначаюць жыхары райцэнтра, якія наведваць магазін ці кафэ.

Работнікі гандлёвага аб’екта расказалі, што яны толькі даглядаюць кветкі, а вырошчвала іх азеляняльнік ВУ «Метан» Ірына Корсак. Тэрыторыю каля «Метана» ў Шуміліне зараз упрыгожваюць бягоніі, пятуніі, аксаміткі, вярбены. Іх Ірына Корсак  высаджвала ў вазоны і скрыні ў Амбросавічах, а потым ужо іх прывозілі да «Метана». Падлічыла, што зараз тут расце каля 800 кветак.

Гэта справа патрабуе часу, увагі і цярпення. «Вырошчваю расаду кветак для аздараўленчага лагера “Дружба”, што ў Амбросавічах, і для “Метана”, – расказала Ірына. – Насенне кветак набываем яшчэ з восені. Цынерарыі пачынаю высаджваць ужо ў снежні, у студзені – бягоніі, у лютым-сакавіку – петуніі. Яшчэ вырошчваю сальвіі, астры, аксаміткі, вярбены. Спачатку расада расце на падаконніках, а калі пацяплее, то пераношу ў цяпліцу (яна знаходзіцца на тэрыторыі аздараўленчага лагера). За кветкавае ўпрыгожванне адказваю на працягу 12 гадоў. Сёлетняй вясной, напрыклад, вырасціла 10 тысяч штук расады. Яе рассадзілі на тэрыторыі аздараўленчага лагера і ”Метана”. Іншы раз дзелімся расадай з “Мазалавагазам” і раёнам газазабеспячэння».

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *