У раёне – другі тысячнік на перавозцы!
11 жніўня на палетках ва ўрочышчы Дворышча ўшаноўвалі другога па ліку механізатара па перавозцы збожжа і рапсу – Аляксандра Антонава з ААТ “АграБаравінка”.
Павіншаваць яго прыехалі дырэктар сельгаспрадпрыемства Яўген Мурашка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова.
«Дзякуй за работу, за старанне! – адзначыў кіраўнік гаспадаркі. – Вельмі прыемна, што на нашым участку “Сіроцінскі” працуюць такія рупліўцы!».
Адзначым, што Аляксандр Антонаў стаў тысячнікам упершыню. Ён не хаваў сваіх пазітыўных эмоцый падчас віншаванняў за працоўную перамогу, дзякаваў а цёплыя словы і падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

