Лето. Август. Патруль на страже безопасности

Безопасность Новости Общество

Тэрыторыя бяспекі. Лета. Жнівень. Патруль на варце бяспекі

Жнівень. Лета працягваецца. «Летні патруль» працягвае кантраляваць сітуацыю з бяспекай у месцах масавага адпачынку і купання грамадзян.

У чарговы рэйд шумілінскія ратавальнікі разам з актывістамі БРСМ адправіліся на Шумілінскае возера.

— Асноўнай прычынай гібелі людзей на водных акваторыях з’яўляецца парушэнне правілаў бяспечных паводзін. Знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення, плаванне ў забароненых месцах, няўменне плаваць, а таксама недастатковы нагляд дарослых за дзецьмі – фактары, якія, на жаль, прыводзяць да трагічных наступстваў, – нагадаў адпачываючым інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Вадзім Півавараў. Дзецям таксама расказалі пра самыя відавочныя небяспекі лета: ваду і агонь, а таксама пра тое, што нельга знаходзіцца на вадаемах без суправаджэння дарослых. Актывісты БРСМ уручылі прафілактычныя буклеты і таксама правялі тлумачальную работу.

Удзельнікі рэспубліканскай акцыі «Летні патруль» спадзяюцца, што адпачываючыя прыслухаюцца да іх слоў, а канкрэтныя прыклады гібелі людзей на вадзе прымусяць задумацца і выконваць правілы бяспекі.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *