Геннадий Кралько из КУСГП «Улльский» стал третьим тысячником в районе на отвозке зерна от комбайнов

Главное Сельское хозяйство

Далучыўся  да кагорты тысячнікаў

У мінулыя выхадныя ў раёне «нарадзіўся» яшчэ адзін тысячнік. Ім стаў вадзіцель КУСГП «Ульскі» Генадзь Кралько.

Генадзь Ігнатавіч працуе ў сельскай гаспадарцы больш за трыццаць гадоў. Зараз кіруе МАЗам, у прычэп якога змяшчаецца па 6-7 тон збожжа. «Перавозіў за дзень з палеткаў да зернесушылкі па 60-100 тон зерня, – падзяліўся лідар уборачнай. – Ураджай сёлета вырас добры. На днях, напрыклад, убіралі жыта ля Федзькава. Зерне радавала, а вось надвор’е не вельмі – у нізінах буксуем. На палетках дзяжурыць трактар, які пры неабходнасці бярэ на буксір як камбайны, так і мой МАЗ. Намеснік начальніка райсельгасхарчу Раман Фёдаравіч Прасветаў, які часта прыязджае да нас на палеткі, паціснуў руку за працоўную перамогу, падзякаваў за работу і пажадаў поспехаў. Было вельмі прыемна за ўвагу – я ж сёлета ўпершыню перавёз тысячу тон збожжа».

Трэці вадзіцель-тысячнік у раёне па перавозцы збожжа Генадзь Кралько атрымаў дыплом ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і падарунак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *