Студенты помогают КУСХП «Улльский» на уборочной

Молодёжь Сельское хозяйство

На дапамогу прыйшлі студэнты

 КУСГП «Ульскі» на ўборачнай дапамагаюць студэнты.

У пачатку жніўня на зернесушыльны комплекс уладкаваліся Ягор Нікіфараў і Артур Пузікаў. На тэрыторыі зернесушыльнага комплексу заўсёды многа работы, у тым ліку і ручной. Трэба падкінуць зерне рыдлёўкай, падмесці тэрыторыю. Усім гэтым і займаюцца студэнты.

Ягор Нікіфараў вучыцца ў Ульскім каледжы на механізатара, вадзіцеля і зваршчыка, закончыў першы курс. Кажа, што праз два гады будзе мець пасведчанне катэгорыі “В”, таму грошы не перашкодзяць – адкладвае іх на пакупку легкавога аўто. На зернесушыльным комплексе працуе трэці сезон.

Артур Пузікаў сёлета паступіў ў Віцебскую акадэмію ветэрынарнай медыцыны, будзе вучыцца на ветурача, ён таксама на зернесушыльным комплексе не навічок. Працаваў тут летась, зарабляў грошы, каб здаць на катэгорыю “А”. І зараз ужо кіруе матацыклам. «Сёлетні заробак вазьму з сабой на студэнцкае жыццё – спатрэбяцца», – усміхнуўся Артур.

Кіраўніцтва «Ульскага» задаволена работай хлопцаў і чакае іх пасля заканчэння вучобы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *