На совещании в райисполкоме

Актуалии Президент

Гаварылі пра тое, што непакоіць
Рабочую нараду, якую вёў старшыня райвыканкама У. П. Куранны,  адкрывае даклад начальніка РАУС В. В. Мядзвецкага. Трывожаць міліцыю крадзяжы – іх менш не становіцца, і наогул у разліку на 10 тысяч насельніцтва ўзровень злачыннасці ў нашым раёне вельмі высокі. В. В. Мядзвецкі прывёў адзін характэрны прыклад – крадзеж, які адбыўся ў Шумілінскім ГДК. Гэта элементарная нядбайнасць і абачлівасць саміх пацярпелых. Гаварылі пра моладзевую злачыннасць, шукалі выйсце з  трывожнага  становішча разам з начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама. Прыйшлі да думкі: трэба загрузіць моладзь цікавымі і карыснымі справамі, каб на правапарушэнні проста не хапала ні часу, ні жадання.
Вялася гаворка пра насенне шматгадовых траў, пра стан тэхнікі да веснавой сяўбы.  Праўда, сеяць травы ўсё ж давядзецца недзе ў студзені, калі дазволіць снежны покрыў. А пасеяць канюшыны трэба ў наступным го-дзе значна больш, чым сеялі. Канюшына – гэта малако і мяса, а між тым шмат праблем з ачысткай насення. Камунгас чатыры месяцы  чакае шчападрабілку. Грошы за яе аплачаны, і месяц ужо як наступіла  пратэрмінаванасць. Рыхтуюцца дакументы ў суд.
Гаварылася з трывогай пра нядоімку па падатках на суму 200 мільёнаў рублёў са “Славянскага прадукту”, пра тое, што трое прадпрымальнікаў у раёне  дапусцілі нізкую зарплату сваім работнікам. Не будзе дараваць падатковая інспекцыя і выдачу зарплаты ў “канвертах” – штрафныя санкцыі паступяць неадкладна.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны засяродзіў увагу  кіраўніцкага корпуса раёна на безумоўным выкананні   яго даручэнняў, на павышэнні адказнасці за даручаны ўчастак работы. Такая думка прагучала ў сувязі з тым, што   не асвоены бюджэтныя грошы на проціпажарную бяспеку, не наведзены парадак на фермах, якія побач з Шумілінам, не спарадкавана да гэтага часу кукуруза ў ААТ “АграБаравінка”, у КУСГП “Мішневічы” ўпусцілі кантроль за выкарыстаннем сельгастэхнікі ў нерабочы час (яна стаіць на сядзібах, па ўсім відаць, яе ганяюць  і па начах, інакш адкуль амаль 50% дарожных здарэнняў у раёне прыпадае на гэты аддалены рэгіён?..). А ўвогуле тэхніка павінна стаяць пад аховай, зімой пажадана ў цёплых памяшканнях.
Былі закрануты праблемы з рэканструкцыяй фізкультурна-аздараўленчага комплексу, школы мастацтваў, рамонту іншых аб’ектаў, якія стаяць у старшыні райвыканкама на самым пільным кантролі.
Мікалай ШОСТАК.
Надрукавана ў №96 ад 04.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *