Сколько и когда нужно заплатить за школьные учебники

Вопрос-Ответ Новости Образование Общество

Адукацыя. Колькі і калі трэба заплаціць за школьныя падручнікі

У бацькоў школьнікаў ёсць цэлы верасень, каб унесці плату за карыстанне падручнікамі іх дзецьмі. Апошні тэрмін аплаты — 1 кастрычніка.

 

Нагадаем, што беларускім заканадаўствам плата за карыстанне вучэбнымі дапаможнікамі для школьнікаў і дашкалят прывязана да базавай велічыні. Прычым для вучняў школ і гімназій яе памер складае 50% ад базавай, для дашкалят – 20%. І не важна, ідзе дзіця ў 1-ы клас або вучыцца ў выпускным 11-м класе.

Варта адзначыць, што аддаць за падручнікі ў 2025 годзе бацькам школьнікаў прыйдзецца крыху больш, чым годам раней. Прычына таму — рост базавай велічыні. Сёлета яна складае 42 рублі, а год таму была 40 рублёў. Такім чынам, для вучняў, якія атрымліваюць сярэднюю адукацыю з 1-га па 11-ы класы, плата за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2025/2026 навучальным годзе складзе 21 рубель, замест леташніх 20 рублёў.

Падручнікі для дашкалят у новым навучальным годзе будуць каштаваць на 40 кап. даражэй у параўнанні з мінулым годам, за іх прыйдзецца заплаціць 8 руб. 40 кап.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *