Где «ВЕЖА» закупает яблоки для «Шипучки»?

Новости Экономика

Адкуль на «Вежу» яблыкі «падаюць»?

 Сёлетні год у плане нарыхтоўкі сыравіны для ТАА «Вежа» складаны. Яблыкі ў раёне ёсць, але толькі месцамі.

Здатчыкаў яблыкаў каля «Вежы» кожны дзень можна бачыць: адны пад’язджаюць на легкавушках, другія на мотаблоках, трэція – на веласіпедах. Яблыкі сыплюцца ў спецыяльны рэзервуар, праходзяць некалькі стадый мыйкі, а потым ідуць на сок. На «Вежу» шумілінцы прывозяць у сярэднім да 8 тон яблыкаў штодзень. Прадпрыемства наймае нарыхтоўшчыкаў у іншых населеных пунктах.

Два працуюць у нашым раёне – у Мікалаеве і Обалі, адзін у Гарадку. Нядаўна ў рэдакцыю патэлефанавала абальчанка і прасіла патлумачыць, на які адрас ёй везці на здачу плады. «Яблыкі ў Обалі прымаем па вуліцы Дружбы,1, – расказаў нарыхтоўшчык Дзмітрый Лук’янаў. – У пасёлку яблыкаў сёлета не вельмі многа, за тыдзень прыносяць пад пяць тон. Калі ў мінулыя гады за сезон здавалі на “Вежу” каля 200 тон, то сёння пакуль ёсць толькі 20».

У нарыхтоўчы пункт у Мікалаеве (вул. Вінера) прывозіць яблыкі не толькі мясцовае насельніцтва, але і з Улы, Гусінцаў, Мясаедава, Кардона. За тыдзень збіраецца па 5-8 тон, якія потым адвозяць на «Вежу».

«Нас выручаюць і так званыя аптавікі – прывозяць яблыкі на вялікагрузных машынах з Паставаў, Глыбокага, Браслава, Міёраў, – расказала дырэктар “Вежы” Святлана Мікалайчык. – Мы запрашаем жыхароў раёна прывозіць да нас лішкі яблыкаў. Прымаем іх з 8.30 да 17.30 у буднія дні, у суботу – да 15.00. Пакуль нарыхтавалі 800 тон. Плануем прыняць усяго 2,5 тысячы тон – столькі патрэбна на сезон для бесперабойнай работы прадпрыемства. Мы дадаткова прынялі на часовую работу 6 грузчыкаў.

Яблычны сок пойдзе на выраб безалкагольных напіткаў – сідра, “Шыпучкі” з рознымі смакамі, а таксама “Шорлі” – яблычнага элітнага напітку на аснове натуральнага соку без цукру.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *