«Зямля цяплом працы сагрэта» . Праграма мерапрыемстваў раённага свята хлебаробаў 27 верасня ў аграгарадку Кардон

9.00-15.00 – работа выстаў і тэматычных пляцовак:
— аграсалон «АграКардон» з выставай сельскагаспадарчай тэхнікі,
— панарама малых архітэктурных формаў «Веладзвіж» у рамках Года добраўпарадкавання,
— выстава ўстаноў адукацыі «Каравай-Фэст»,
— выстава-прэзентацыя брэндавых мерапрыемстваў сельсаветаў («Малочнае Смачнацеева» Мікалаеўскага сельсавета, «Башнёўская юшка» Светласельскага сельсавета, «Магія гліны і агню» Обальскага сельсавета, «Мядовы разгуляй» Лаўжанскага сельсавета, «Дары Прыдзвінскага краю» Каўлякоўскага сельсавета, «Яблычны Спас не пройдзе без нас» Сіроцінскага сельсавета, «Запаведны напеў» Мішневіцкага сельсавета, «Бульба-брэнд» Дабейскага сельсавета),
— выстава з майстар-класамі майстроў дома рамёстваў і Мікалаеўскага сельсавета «Захоўваючы традыцыі» па народных рамёствах: лазапляценне, саломапляценне, ткацтва, набіванка, кулінарыя і г. д.,
— арт-галерэя Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея «Сэрцу мілыя сюжэты»,
— інтэрактыўная пляцоўка турыстычнага інфармацыйнага цэнтра «Пазнай свой край»,
— інтэрактыўная выстава «Творчасць без межаў» ТЦСАН Шумілінскага раёна»,
— культурна-спартыўная праграма «Маладзецкія гульні»,
— гандлёвы восеньскі кірмаш з удзелам прадпрыемстваў, арганізацый і прыватных прадпрымальнікаў,
— падворак сельгаспрадпрыемстваў «Гасціны двор»,
— дэгустацыя «Кардонскі хрушч (хворост – рус.)-фэст»,
— парк народных забаў: «Караоке-калодзеж», «Рыбалка», «Залатое зярнятка», «Бульба-гольф», «Ведаю Беларусь», «Агародныя замарочкі», «Бітва за ўраджай», «Гарохастрэл», «Краса агарода» і іншыя,
— інтэрактыўная пляцоўка «За бяспеку разам» з удзелам РАУС, РАНС, ТВВОД, ЦРБ, Шумілінскага РГС,
9.30-10.20 – конкурс сярод маладых спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў «Кашуля-хлопец»,
10.20-10.50 – сельгаслатарэя «Збожжавая ліхаманка»,
11.00-11.50 – трактар-шоу «Трактарны трыятлон»,
12.00 – ускладанне кветак да помніка загінулым землякам Мікалаеўскага сельсавета,
12.10 – урачыстае шэсце «Паклон роднай зямлі і хлебаробу»,
12.20 – урачыстая цырымонія ўзнагароджання працаўнікоў вёскі ў рамках раённага свята хлебаробаў «Зямля цяплом працы сагрэта»,
20.00-24.00 – танцавальная праграма (Кардонскі сельскі клуб);
20.00 – святочны феерверк.
