Новый мост строится в деревне Гришаны

2025 - Год благоустройства Новости Экономика

Надзейна  звяжа  берагі

Працягваецца будаўніцтва новага моста праз рэчку Заронаўку ў вёсцы Грышаны.

Ужо зманціраваны над рэчкай бетонныя канструкцыі новага моста, але работы яшчэ шмат. Работнікі ДРБУ № 204 вядуць падсыпку пад’ездаў да моста з абодвух бакоў, бетаніруюць берагавыя апоры. У бліжэйшы час возьмуцца за манціраванне маставога агароджвання, укладку дарожнага пакрыцця на мосце і пад’езды да яго.

Нагадаем, што рэканструкцыя моста пачалася ў чэрвені бягучага года, увядзенне аб’екта ў строй запланавана на снежань 2025 года. Новы мост надзейна звяжа берагі і забяспечыць вяскоўцаў і дачнікаў, якія пражываюць у вёсцы Грышаны, трывалую дарожную сувязь з раённым і абласным цэнтрамі.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *