ДРСУ №204 ведёт ремонт улиц в Шумилино

2025 - Год благоустройства Новости Экономика

Устаноўлены павільён, пакладзены тратуар

Тротуар по ул. Сипко

 Работнікі ДРБУ-204 займаюцца бягучым рамонтам вуліц у Шуміліне.

Многае зроблена. «Па вуліцы Сіпко пакладзена новая пешаходная дарожка працягласцю амаль чатырыста метраў, якая вядзе да павароту на вуліцу Паўднёвую, – расказаў начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – Зроблены пешаходны пераход ад вуліцы Паўднёвай да Шумілінскага возера, устаноўлена штучная няроўнасць і неабходныя дарожныя знакі. Таксама плануецца замяніць асвятленне на вуліцы Сіпко – гэтай работай зоймуцца работнікі Шумілінскага раёна электрасетак».

Некалькі дзён таму на вуліцы Сіпко (амаль насупраць ДРБУ-2024) устаноўлены новы аўтобусны павільён, заасфальтавана пасадачная пляцоўка.

Спецыялісты вытворча-тэхнічнага аддзела ДРБУ-204 падлічылі, што ўсяго на бягучы рамонт вуліцы Сіпко будзе затрачана каля 100 тысяч рублёў. Сродкі на рамонт выдзелены з абласнога бюджэту.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *