Вялікая і дружная сям’я Літоўкаў, дзе жыве шчасце
У аддзеле загса райвыканкама прайшла ўрачыстая цырымонія імянарачэння маленькага жыхара раёна Гардзея Літоўкі – сёмага дзіцяці ў сям’і Віталя і Вольгі Літоўкаў з Мікалаева.
На ўрачыстасці прыехаў гаспадар сям’і са сваімі дачкамі Злаціславай, Евай, Ясеніяй і Любай. Дома засталіся сыны Уладзіслаў, Вячаслаў, гаспадыня Вольга Віктараўна з маленькім Гардзеем.
Начальнік аддзела загса райвыканкама Ірына Якаўлева павіншавала сям’ю з нараджэннем сына, пажадала шчасця і дабрабыту, уручыла пасведчанне аб нараджэнні і падарунак.
Павіншаваць сям’ю Літоўкаў прыйшла дэлегацыя раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» на чале са старшынёй Ірынай Шалахавай. «Мы ганарымся вашай сям’ёй, якая не толькі выхоўвае дзяцей, але і актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці, – звярнулася Ірына Іванаўна да сям’і Літоўкаў. – Вельмі прыемна глядзець на прыгожых татавых дачок. Бачна, што бацька не толькі гаспадар, але яшчэ і апора, падтрымка і сябар дзяцей. Толькі ў вялікай дружнай сям’і жыве сапраўднае шчасце!».
Ларыса ЗАЙЦАВА.

