Выпускники помогают Шумилинской спортивной школе

Общество Спорт, туризм

Спонсарская дапамога
У Шуміліне валейбол карыстаецца вялікай папулярнасцю, у розныя часы многія нашы землякі станавіліся чэмпіёнамі і прызёрамі першынства Беларусі. Перад новым валейбольным сезонам выпускнікі ДзЮСШ зрабілі падарунак сённяшнім выхаванцам спартыўнай школы.
“Ініцыятыву набыць мячы для юных валейбалістаў прапанаваў Юрый Масько, – дзеліцца трэнер па валейболе ДзЮСШ Аляксей Паршыкаў. – Яго падтрымалі Сяргей Аксёнаў, Аляксей Лебядзеўскі і Сяргей Абраменка (дарэчы, гэтыя хлопцы ў свой час станавіліся чэмпіёнамі рэспублікі). У выніку мы пабагацелі на шэсць новых валейбольных мячоў”. Трэба адзначыць, што гэта не нейкая разавая рэкламная акцыя, выпускнікі і далей плануюць матэрыяльна дапамагаць юным валейбалістам,  яны ўпэўнены, што і іншыя падключацца да спонсарскай дапамогі.
Акрамя спонсарскай дапамогі, выпускнікі дапамагаюць юным валейбалістам напрацоўваць  гульнявую практыку. Так, традыцыйнымі сталі таварыскія сустрэчы паміж камандай сённяшніх выхаванцаў ДзЮСШ і камандай выпускнікоў. Безумоўна,  такія сустрэчы ўзаемакарысныя: у адных з’яўляецца яшчэ большы стымул трэніравацца і перамагаць, а ў другіх – пастаянна быць у тонусе.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №67 ад 27.08.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *