Ружьё осталось от деда. Что с ним делать?

Общество

Прадаць, падарыць ці пакінуць сабе?
Што рабіць з паляўнічай зброяй, якая засталася пасля смерці блізкіх сваякоў? Такое пытанне, якое часта паўстае перад жыхарамі нашага раёна, людзі адрасуюць у РАУС.
Зброю проста можна здаць у міліцыю. Дастаткова пра сваё жаданне паведаміць участковаму інспектару. Але перад гэтым блізкія павінны паведаміць аб смерці ўладальніка зброі ў органы ўнутраных спраў па месцы жыхарства. Зброю забяруць на часовае захоўванне ў РАУС да вырашэння пытання аб спадчынніках. Праз шэсць месяцаў пасля атрымання права на спадчыну новы гаспадар зброі можа яе прадаць, пакінуць сабе або камусьці падарыць, але з адной умовай – будучы ўладальнік абавязаны мець дазвол органаў унутраных спраў на набыццё паляўнічай гладкаствольнай зброі. Прадаць ружжо можна праз гандлёвую сетку, але мерапрыемства маруднае і патрабуе немалых фінансавых затрат па правядзенні сертыфікацыі. Другая магчымасць – рэалізаваць у прыватным парадку. У такім выпадку зброю неабходна  толькі перарэгістраваць у органах унутраных спраў па месцы жыхарства.
Ва ўсіх вышэйпералічаных выпадках спачатку трэба  звяртацца ў міліцыю. Калі пасля смерці ўладальніка сваякі не зробяць гэтага, а адразу забяруць зброю сабе, яна пераходзіць у разрад незаконнай (нелегальнай). І чалавек, у якога яна будзе захоўвацца, рызыкуе апынуцца на лаве падсудных.
Незарэгістраваная раней у органах унутраных спраў зброя перарэгістрацыі не падлягае. Такая зброя, якая незаконна захоўваецца, канфіскуецца.
У адпаведнасці з арт. 23.48 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях парушэнне правілаў уліку, захоў-вання, выкарыстання, перавозкі або перасылкі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбухованебяспечных, едкіх рэчываў або піратэхнічных вырабаў вядзе да папярэджання або накладання штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь. Тое ж дзеянне, здзейсненае паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, вядзе да накладання штрафу ў памеры ад 10 да 20 БВ з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, або да пазбаўлення спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Аляксандр ДЗМІТРЭНКА, начальнік РАУС.
Надрукавана ў №50 ад 28.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *