25 октября — Республиканский субботник. Куда направят заработанные средства

Новости Общество

З грашовых сродкаў, заробленых ад правядзення асенняга суботніка, 50% пойдуць на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і стварэнне яго пастаяннай экспазіцыі. Яшчэ 50% застануцца ў распараджэнні аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама з магчымасцю іх накіравання на канкрэтныя аб’екты.

У Віцебскай вобласці прынята рашэнне накіраваць частку грашовых сродкаў на ўзвядзенне памятнага знака «Працоўнай славы» ў Оршы.

У Шумілінскім раёне запланаваны работы па азеляненні, добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, воінскіх пахаванняў. Таксама будуць арганізаваны работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі на Вялікім камені ў Горках.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *