«За бяспеку разам!»
З 25 кастрычніка на Віцебшчыне стартуе рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!».
Яе мэта – знізіць рызыку гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, з-за невыканання асноў бяспекі жыццядзейнасці, павысіць інфармаванасць насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаваць правапарадак і папярэдзіць правапарушэнні, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.
У прафілактычных мерапрыемствах прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, а таксама Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.
Суб’екты прафілактыкі ў першую чаргу нададуць увагу сем’ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і адзінока пражываючым сталым грамадзянам, інвалідам, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
Акрамя гэтага, ратавальнікі правядуць адрасныя абследаванні супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян па іх зваротах.
Акцыя прадоўжыцца да 2 лістапада.
Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС

