Депутаты районного Совета утвердили итоги работы района в 2012 году и планы социально-экономического развития в 2013.

Актуалии Президент

У 2013 годзе бюджэт захавае сацыяльную накіравананасць
Падвядзенню вынікаў работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2012 год, выпрацоўцы стратэгічнага курсу па сацыяльна-эканамічным развіцці і фарміраванні бюджэту на 2013 год было прысвечана 21 снежня сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта. Пасля абмеркавання і прыняцця адпаведных рашэнняў пытанні былі вынесены на разгляд сесіі раённага Савета дэпутатаў.
22 снежня дэпутаты раённага Савета сабраліся на чарговую 29-ю сесію райсавета, заслухалі справаздачу старшыні раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе, абмеркавалі прагнозныя паказчыкі і бюджэт на 2013 год.
Удзел у рабоце сесіі прынялі старшыня райвыканкама У. П. Куранны, старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. М. Вінакураў.
Работу сесіі вяла старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава.
“На павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва”
З даклада старшыні раённага выканаўчага камітэта на сесіі раённага Савета дэпутатаў
Па папярэдніх выніках, за студзень-лістапад бягучага года раёнам з 17 паказчыкаў, устаноўленых рашэннем раённага Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2011 года № 103, будзе выканана 9. Гэта паказчык рэнтабельнасці продажу ў арганізацыях сельскай гаспадаркі, рознічны тавараабарот, увод у эксплуатацыю жылля за кошт усіх крыніц фінансавання, паказчыкі па тэмпу росту экспарту тавараў арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, сальда знешняга гандлю і паслуг у цэлым па тэрыторыі, а таксама без уліку экспарту тавараў і паслуг арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання.
У раёне захавана вытворчая і сацыяльная інфраструктура. Стабільная сітуацыя на рынку працы. У раёне створана 129 новых рабочых месцаў. На 1 снежня 2012 года ўзровень беспрацоўя стабілізаваўся на адзнацы 0,8% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва.
За студзень-кастрычнік 2012 года сярэдняя заработная плата па раёне склала 2506,6 тысячы рублёў.
Звышпланавыя паступленні ў бюджэт на 1 снежня 2012 года склалі 5,5 мільярда рублёў. Прафінансаваны ўсе планавыя расходы.
У 2013 годзе бюджэт захавае сацыяльную накіравананасць. Для рашэння пытанняў жыццязабеспячэння людзей запланавана забяспечыць рост даходаў на 28,4% да ўзроўню 2012 года, а гэта каля 6 мільярдаў рублёў звышпланавых паступленняў.
На 2013 год стаяць няпростыя задачы: забяспечыць збалансаванасць эканомікі, стварыць патэнцыял будучага эканамічнага росту раёна і забеспячэння лідзіруючых пазіцый у вобласці.
Для гэтага неабходна выканаць у будучым годзе наступныя прагнозныя паказчыкі:
рост экспарту знешняга гандлю таварамі без уліку рэспубліканскіх арганізацый, нафты і нафтапрадуктаў прагназуецца на ўзроўні 109%;
рост экспарту паслуг у цэлым па тэрыторыі прагназуецца на ўзроўні 119%;
увод у эксплуатацыю 6200 квадратных метраў жылля;
Прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове (без уліку запазычанасці прамому інвестару за тавары, работы, паслугі) 1,5 мільёна долараў ЗША.
Сацыяльная палітыка нашай дзяржавы нацэлена на рашэнне адной з важнейшых задач нашага грамадства – павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва, стварэнне ўмоў для развіцця чалавечага патэнцыялу.
*   *   *
З дакладам аб выкананні бюджэту раёна ў 2012 годзе і бюджэце раёна на 2013 год на сесіі выступіла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама А. С. Сідарэнка.
Алена Савельеўна далажыла, што за студзень-лістапад 2012 года ва ўсе ўзроўні бюджэтаў паступіла 76 мільярдаў 505, 9 мільёна рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт – 26 398,3 млн. руб., у абласны – 2 978,2 млн. руб., у бюджэт раёна – 47 129,4 млн. руб.
Расходы бюджэту раёна за 11 месяцаў склалі 136 мільярдаў 605,5 мільёна рублёў. Бюджэт захаваў сваю сацыяльную накіраванасць, расходы на сацыяльна-культурную сферу склалі 92 мільярды 692,9 мільёна рублёў, ці 67,6% у аб’ёме бюджэту.
Даходы па бюджэту раёна на 2013 год з улікам паступленняў з абласнога бюджэту плануюцца ў памеры 193 мільярды 904,7 мільёна рублёў.   У аб’ёме бюджэту расходы на невытворчую сферу складуць 76%, народную гаспадарку – 24%.
У абмеркаванні дакладаў прынялі ўдзел старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па бюджэту і эканамічнаму аналізу Н. М. Шышко, старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароне грамадзян, правах моладзі З. А. Зазыба, старшыня пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях аграпрамысловага комплексу і экалогіі В. Г. Шыманец.
На сесіі выступіў таксама старшыня абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. В. Вінакураў.
Руслан Васільевіч падзякаваў жыхарам раёна за работу па навядзенні парадку на зямлі, па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, паабяцаў садзеянне абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя па будаўніцтве ў Шуміліне ліўневай каналізацыі.
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў А. Я. Ацясаў, звяртаючыся да дэпутатаў і ўсіх прысутных, расказаў аб выніках, з якімі завяршае 2012 год Віцебская вобласць.
Аляксандр Ягоравіч, у прыватнасці, адзначыў: вобласць мае самыя высокія ў рэспубліцы паказчыкі – па валавому рэгіянальнаму прадукту – 107,7%; па вытворчасці прамысловай прадукцыі – 115%. Віцебшчына наогул справілася з выкананнем усіх паказчыкаў, атрымала чыстага прыбытку 6 трыльёнаў рублёў. Прафіцыт бюджэту склаў 1,5 трыльёна рублёў. Старшыня абласнога Савета дэпутатаў акрэсліў таксама задачы, якія стаяць перад Віцебскай вобласцю ў 2013 годзе. Як дэпутат абласнога Савета дэпутатаў ад Шумілінскага раёна Аляксандр Ягоравіч паабяцаў сваю дапамогу ў рамонце такіх важных для Шуміліншчыны аб’ектаў, як школа мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, раённая гімназія. Будзе прадоўжана работа і па рамонце будынкаў сельскіх Саветаў.
Выступаючы з заключным словам, старшыня райвыканкама У. П. Куранны нацэліў прысутных на павышаныя паказчыкі ў рабоце, на тое, каб прадукцыйнасць працы вырасла не менш чым у два разы, каб прафіцыт бюджэту раёна ў 2013 годзе склаў не запланаваныя 1,4 мільярда рублёў, а 8 мільярдаў і больш. Гэтыя задачы раёну пасільныя, падкрэсліў Уладзімір Пятровіч, гэта дасць магчымасць рашыць многія сацыяльныя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №102 ад 28.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *