В президиуме районного Совета депутатов: актуальная тема — обеспечение населения дровами и брикетом

Власть Главное Общество Экономика

На парадку дня – дровы

У апошні час актыўна развіваюцца сучасныя формы ацяплення жылых дамоў. Газіфікацыя населеных пунктаў і мадэрнізацыя электрычных сетак, якая праводзіцца ў Беларусі і ў Шумілінскім раёне ў прыватнасці, вядуць да таго, што газа – і электраацяпленне прыходзіць у аддаленыя і маланаселеныя вёскі. Тым не менш у сельскай мясцовасці і ў прыватным сектары гарадскіх пасёлкаў застаецца пераважным выкарыстанне традыцыйных відаў паліва – дроў і торфабрыкету. Менавіта таму забяспечанасць насельніцтва цвёрдымі відамі паліва застаецца на пастаянным кантролі органаў мясцовай улады, падкрэсліў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч на адным з апошніх пасяджэнняў прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў, на якім разглядалася гэтае пытанне.

 Расце попыт на колатыя дровы

Шумілінскі філіял абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам «Віцебскаблпаліў» застаецца асноўнай крыніцай рэалізацыі цвёрдых відаў паліва для насельніцтва.

Па словах дырэктара філіяла Ігара Папка, у агульным аб’ёме рэалізацыі паліва 75,3% займае рэалізацыя насельніцтву па рознічных цэнах з кампенсацыяй выдаткаў з бюджэту, амаль 20% – рэалізацыя паліва бюджэтным арганізацыям і 5% – іншым. Штогод філіял забяспечвае палівам больш за 1,5 тысячы домаўладанняў, за 9 месяцаў ужо забяспечаны 1004 домаўладанні, з іх 20 – льготныя катэгорыі. Заяўкі выконваюцца на працягу 30 дзён, для спажыўцоў, якія маюць льготы, – 15 дзён.

За гэты перыяд рэалізавана 652 тоны торфабрыкету (на 18 тон менш, чым у 2024 годзе), 5654 кубаметры дроў, у тым ліку насельніцтву – 4155 (на 220 кубаметраў больш, чым у мінулым годзе). Ігар Папок адзначыў, што ў насельніцтва расце попыт на распілаваныя і колатыя дровы: больш за 63% агульнай рэалізацыі дроў прадаецца ў распілаваным выглядзе, у тым ліку 10% – колатыя.

Для насельніцтва цвёрдае паліва прадаецца па фіксаваных цэнах у межах норм, устаноўленых на адно домаўладанне: да 3,5 тоны брыкету і да 4,9 кубаметра дроў. На патанненне паліва за 9 месяцаў філіялам выкарыстаны 333,8 тысячы рублёў з раённага бюджэту (план на год – 420 тысяч рублёў).

Дровы філіялу пастаўляюць Шумілінскі лясгас і ААТ “Віцебсклес”, торфабрыкет – ААТ “Торфабрыкетны завод Лідскі” і ААТ “Торфабрыкетны завод Дзітва”.

 Купіць гатовыя ці нарыхтаваць самому?

Дровы насельніцтву прадае і Шумілінскі лясгас. Дырэктар прадпрыемства Віталь Судакоў расказаў, што лясгас прапануе два спосабы атрымання дроў – купіць гатовыя ці нарыхтаваць самім.

Прыём заявак на набыццё гатовых вядзецца ва ўсіх лясніцтвах. Трэба падаць пісьмовую заяву, заключыць дагавор куплі продажу, і на працягу 30 дзён заяўка будзе выканана. Кошт дроў залежыць ад віду драўніны і ўмоў дастаўкі (самавываз ці транспарт лясгаса).

У 2025 годзе лясніцтвы рэалізавалі 3223,9 кубаметра дроў, у тым ліку 146,3 – па паліўных кніжках (з бюджэтнай датацыяй).

Для саманарыхтоўкі дроў выдадзена 25 ордэраў. Насельніцтвам нарыхтавана 753,7 кубаме тра дроў. Яшчэ 1396,4 кубаметра рэалізавана Шумілінскаму філіялу “Віцебскаблпаліў”. Кошт дроў у залежнасці ад віду драўніны складае 31,05-33,53 рублі.

Ёсць таксама і колатыя дровы, іх цана на складзе прадпрыемства – 48,8 рубля, магчыма дастаўка 5 ці 20 кубаметраў на любую адлегласць за дадатковую плату. Напрыклад, 5 кубаметраў колатых дроў з дастаўкай па Шуміліне ці на адлегласць да 5 кіламетраў каштуюць 310 рублёў.

 З дзяржаўнай даплатай

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксей Саппо нагадаў, што права на набыццё цвёрдых відаў паліва па фіксаваных рознічных цэнах маюць грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і зарэгістраваны па месцы жыхарства ў аднакватэрным жылым доме, кватэры ў блакіраваным жылым доме, у якіх маюцца пячное (вадзяное, паравое) ацяпленне, індывідуальнае ацяпляльнае абсталяванне, якое працуе з выкарыстаннем цвёрдых відаў паліва ці цвёрдых відаў паліва і газа (электрычнай энергіі), і якія не падключаны да цэнтралізаванага цеплазабеспячэння.

У 2023 годзе пастановай Савета Міністраў № 491 унесены змяненні ў забеспячэнне насельніцтва цвёрдымі відамі паліва: пералік відаў паліва дапоўнены грануламі драўніннымі паліўнымі (пелеты). Устаноўлены нормы, цана на грану лы паліўныя, форма паліўнай кніжкі і журнал уліку рэалізуемых па фік саваных цэнах цвёрдых відаў паліва насельніцтву.

Рашэннем Віцебскага аблвыканкама ўстаноўлены фіксаваныя цэны на цвёрдыя віды паліва: паліўныя брыкеты (1 тона) – 25,06 рубля; дровы, якія рэалізуюцца са складоў у залежнасці ад драўніны (1 шчыльны кубаметр) – 3,16-4,72; гранулы драўнінныя паліўныя (1 тона) – 50 рублёў.

Віцебскім аблвыканкамам устаноўлены і нормы рэалізацыі паліва па фіксаваных цэнах: паліўныя брыкеты – 3,5 тоны, дровы – 4,9 шчыльных метра кубічных, гранулы драўнінныя паліўныя – 3,6 тоны.

Пры рэалізацыі адначасова некалькіх відаў паліва нормы наступныя: брыкет – 2,8 тоны, дровы – 1,2 кубаметра, гранулы – 1 тона.

Пры рэалізацыі паліва насельніцтву па фіксаваных рознічных цэнах з мясцовага бюджэту Шумілінскаму лясгасу і Шумілінскаму філіялу “Віцебскаблпаліў” кампенсуецца частка фактычнай гандлёвай надбаўкі: на торфабрыкет і торф кускавы – 30%, дровы – 40%. На 2025 год на гэтыя мэты выдаткавана 428 тысяч рублёў.

Для афармлення паліўнай кніжкі грамадзяніну трэба звярнуцца ў ад паведны сельвыканкам за даведкай аб складзе сям’і і жылым памяшканні, пасля з дакументамі звярнуцца ў палівазабяспечваючую арганізацыю.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *