Носите фликеры в темное время. Берегите здоровье и жизнь!

Безопасность

Без флікера ты невідзімка

Дзень стаў кароткі, цямнее рана. Супрацоўнікі ДАІ дзеля бяспекі на дарозе заклікаюць пешаходаў пазначаць сябе ў цёмны час сутак флікерам.

Інспектары дарожна-патрульнай службы рэгулярна праводзяць рэйды, адчас якіх правяраюць, ці карыстаюцца людзі святловяртальнымі элементамі. Толькі падчас апошняга былі прыпынены чацвёра жыхароў райцэнтра без флікераў, расказаў старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў. А ўсяго з пачатку года такіх парушальнікаў выяўлена 172 (38 з іх былі нецвярозыя).

 Дзе трэба насіць флікер?

Флікер абавязковы пры пераходзе неасветленага перахода ці дарогі не па пераходзе, пры руху па краі праезнай часткі ў цёмны час сутак. Святловяртальны элемент павышае бачнасць пешаходаў у цёмны час сутак, зніжаецца рызыка дарожна-транспартных здарэнняў. Калі ў вадзіцеля ўключана дальняе святло фар, пешахода з флікерам ён бачыць на адлегласці 350 метраў, і ў яго ёсць час прыпыніцца (без флікера – на адлегласці 100 метраў).

Дзе можна хадзіць  без флікера?

Калі вы ідзяце па тратуары, пешаходнай дарожцы, асветленым дарожным пераходзе, то флікер не абавязковы.

Куды лепш прымацаваць флікер?

На рукавы верхняга адзення, на сумку, рукзак. У ідэале трэба пазначыць сябе флікерам з бакоў, спераду і ззаду. Флікер не абавязкова купляць асобна. Можна набыць адзенне і галаўныя ўборы з ушытымі святловяртальнымі лампасамі, абутак і шнуркі, якія свецяцца ў цемры.

 Што пагражае за адсутнасць флікера?

Складаецца адміністрацыйны пратакол. На першы раз – папярэджанне, на другі – штраф ад 1 да 3 БВ. Калі пры гэтым чалавек знаходзіцца ў стане алкагольнага, наркатычнага, псіхатропнага ап’янення (або адмаўляецца прайсці праверку на алкагольнае ап’яненне), пагражае штраф ад 3 да 5 БВ.

КАМПЕТЭНТНЫ  КАМЕНТАРЫЙ

 Начальнік ДАІ РАУС  Мікалай Гаралевіч:
– Пешаход без флікера ў цемры на праезнай частцы – невідзімка, а значыць небяспека. За студзенькастрычнік у вобласці зарэгістраваны 24 дарожна-транспартныя здарэнні па віне пешаходаў (у большасці выпадкаў яны не мелі пры сабе флікеры), што на 7 ДТЗ больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Вынік названых ДТЗ – 8 чалавек загінулі, 17 атрымалі раненні рознай цяжкасці.

5 лістапада ў аграгарадку Крупеніна Бешанковіцкага раёна дарогу па нерэгулюемым пешаходным пераходзе а сёмай гадзіне вечара пераходзілі мужчына 1963 г. н. і жанчына 1961 г. н. – на іх наехаў аўтамабіль «Фальксваген». Пешаходы не былі пазначаны флікерамі. У выніку аварыі жанчына з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлена ў бальніцу, мужчына абышоўся сінякамі. Вадзіцель аўтамабіля патлумачыў, што пешаходы былі ў цёмным адзенні і іх ён проста не заўважыў, хаця і ехаў няхутка, 50 кіламетраў у гадзіну.

 Трэба быць абачлівымі і дзеля бяспекі абавязкова пазначаць сябе флікерам!

Ларыса ЗАЙЦАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *