Шумилинские спасатели получили награды за спасение людей на пожарах

Актуалии Общество

Пераацаніць немагчыма
Напярэдадні навагодніх святаў у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях завітаў начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях В. І. Чэкан. Па загаду Міністра па надзвычайных сітуацыях шэраг работнікаў Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі грашовыя ўзнагароды.
Такой узнагароды ўдастоены начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 Шумілінскага РАНС капітан унутранай службы С. М. Баравікоў, прапаршчык унутранай службы камандзір аддзялення А. П. Ананьеў, прапаршчык унутранай службы камандзір аддзялення А. А. Адаменка, радавы унутранай службы В. А. Полацкі, радавы ўнутранай службы старшы пажарны С. А. Шафераў, старшына ўнутранай службы вадзіцель А. В. Слімянёў, старшына ўнутранай службы вадзіцель М. М. Дземідзенка, начальнік каравула лейтэнант унутранай службы Д. А. Красоўскі, прапаршчык унутранай службы камандзір аддзялення І. І. Цітоў, малодшы сяржант унутранай службы начальнік ПАСП №12 В. У. Кійко.
Яны ўзнагароджаны, як сказана ў загадзе, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у службе, граматныя дзеянні пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку.
Сухія радкі афіцыйнай мовы не гавораць ярка. А факт у тым, што гэтыя пажарныя выратавалі людзей, прычым ратавалі ў складаных умовах, з палаючых дамоў, з задымленых памяшканняў, рызыкуючы сваім жыццём.
В. І. Чэкан уручыў падзячныя лісты і канверты ўзнагароджаным.  “Гэта высокая  адзнака вашай складанай працы. Але нас заўсёды радуе, калі такіх выпадкаў менш ці няма наогул, а значыць нам усім трэба працаваць на прафілактыку надзвычайных сітуацый”, – падкрэсліў начальнік абласнога ўпраўлення.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *