Итоги районного конкурса: “Песни юности наших отцов”

Актуалии Культура Молодёжь

Вызначаны лепшыя вакалісты раёна
5 лютага  ў ГДК прайшоў раённы этап конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. Конкурс праходзіў па дзвюх асноўных намінацыях: “Саліст-вакаліст” і “Вакальны ансамбль”.
У намінацыі “Саліст-вакаліст” першае месца журы прысудзіла Маргарыце Шарстнёвай – удзельніцы мастацкай самадзейнасці Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў. На другім месцы Ірына Салаўёва з ГДК; на трэцім – Сяргей Караткевіч з Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу.
У намінацыі “Вакальны ансамбль” лепшым стаў квартэт ГДК у складзе Андрэя Крыўцова, Валерыя Дарзнека, Яўгена Казлова і Аляксея Шчарбакова.
Акрамя таго, журы зацвердзіла дадатковыя намінацыі і назвала пераможцаў. У намінацыі “За лепшае выкананне шлягера” пераможцам стала Кацярына Сыцько – удзельніца мастацкай самадзейнасці Лескавіцкага сельскага клуба; у намінацыі “За артыстычнасць” – Наталля Лабейка з Кардонскага СК; у намінацыі “За лепшае выкананне песні патрыятычнай накіраванасці” – Юлія Мельнік з Язвінскага СДК; у намінацыі “За стварэнне сцэнічнага вобразу” – Наталля Казлова з Обальскага ГДК. Удзельнік мастацкай самадзейнасці Каўлякоўскага сельскага клуба Уладзімір Бязрукаў атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.
Усе пераможцы конкурсу ўзнагароджаны граматамі райкама ГА БРСМ і сувенірамі.
Лепшыя вакалісты раёна, якія перамаглі ў намінацыях: “Саліст-вакаліст” і “Вакальны ансамбль”, будуць абараняць гонар раёна на абласным туры конкурсу маладых выканаўцаў патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”, які адбудзецца 15 лютага ў аграгарадку Мікіціха ў Лаўжанскім сельскім цэнтры культуры і вольнага часу.
Паліна ДУХОВІЧ,  метадыст раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры.
Надрукавана ў №11 ад 11.02.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *