Личные подсобные хозяйства Шумилинщины сдают свои позиции

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Асабістыя падсобныя гаспадаркі Шуміліншчыны
У 2014 годзе вядзеннем асабістых падсобных гаспадарак у раёне займаліся 2022 сям’і, якім было прадастаўлена 1403 га сельскагаспадарчых зямель.
На 1 студзеня 2015 года ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян налічваліся 603 галавы буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 504 каровы, 421 парасё, 154 кані, 335 авечак, 331 каза, 17824 адзінкі птушак, 1186 пчоласем’яў і 528 трусоў.
Для сенакашэння і выпасу жывёлы грамадзянам, якія трымаюць на сваіх падворках жывёлу, было выдзелена 0,8 тыс. га сенакосаў і пашаў, сельгасарганізацыямі на дагаворнай аснове рэалізавана 0,69 тыс. тон сена, 1,2 тыс. тон саломы.
За 2014 год у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян закуплена 1588,3 тоны малака (113% да вызначанага задання). Сярод сельсаветаў самы высокі закуп малака ў насельніцтва з разліку на адну карову – у Дабейскім сельсавеце (закуплена 3546 кг малака).
Закуплена 182 цяля (30% ад пагалоўя жывёлы ў насельніцтва) – гэта складае 56% ад плана.
Кошт паслуг, аказаных для асабістых падсобных гаспадарак, на льготных умовах склаў 50 млн. руб., асвоена бюджэтных сродкаў на правядзенне ветэрынарных і супрацьэпізатычных мерапрыемстваў на суму 31,4 мільёна рублёў.
Праз Шумілінскае райспажыўтаварыства рэалізавана насельніцтву для вядзення асабістых падсобных гаспадарак 6 тон мінеральных угнаенняў на суму 24 мільёны рублёў, 41 адзінка сельгасінвентара і сродкаў механізацыі на суму 400 мільёнаў, сродкаў аховы раслін на суму 12 мільёнаў рублёў.
На 2015 год пастаўлена задача закупіць 1300 тон малака ў насельніцтва, не менш 600 галоў маладняку буйной рагатай жывёлы.
У грамадзян, якія трымаюць асабістыя падсобныя гаспадаркі, неабходна закупіць і забяспечыць рэалізацыю на рынках і ў гандлёвай сетцы бульбы ў колькасці 4700 т., гародніны 150 т., пладоў і ягад 1300 т.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №17 ад 03.03.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *