Дом под охраной, когда в доме есть автономный пожарный извещатель

Безопасность Общество

Пажарны апавяшчальнік  – ваш начны вартаўнік

У Віцебскай вобласці стартуе шырокамаштабная інфармацыйная кампанія на тэму эфектыўнасці і мэтазгоднасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў (АПА). З 24 лістапада па 14 снежня жыхары пачуюць пра тое, як простая і невялікая прылада можа стаць сапраўдным анёлам-захавальнікам у доме.

Важкі аргумент

За дзесяць месяцаў бягучага года ў краіне дзякуючы аўтаномным пажарным апавяшчальнікам выратаваны 53 чалавекі, сярод іх 12 дзяцей. Летась — 93 чалавекі, уключаючы 21 дзіця. Гэта не сухая статыстыка, а лёсы, якія маглі абарвацца, калі б не своечасовы сігнал трывогі.

Што такое АПА?

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік — гэта кампактная прылада, якая:

  •  рэагуе на дым,
  •  падае гучны сігнал,
  •  працуе ад батарэйкі і не патрабуе правадоў.

Ён заўсёды «на пасту» — мігатлівы чырвоны святлодыёд кажа пра тое, што прыбор спраўны і гатовы да работы.

Дзе ўстанавіць?

Дым падымаецца да столі, таму апавяшчальнік лепш мацаваць у цэнтры пакоя. Але калі ў вас нацяжная столь, ёсць альтэрнатыва: устаноўка на сцяне, на вышыні 10-30 см ад столі. Галоўнае — не ставіць яго ў куцеі побач з вокнамі ці кандыцыянерамі, дзе патокі паветра могуць адвесці дым.

Як апавяшчае пра небяспеку?

Пры выяўленні задымлення прыбор падае перарывісты гукавы сігнал з пастаянным свячэннем святлодыёда чырвонага колеру.

Каб спыніць падачу гукавога сігналу АПА, трэба ліквідаваць крыніцу задымлення і праветрыць памяшканне.

Як даглядаць?

  • Чыстка аптычнай сістэмы — раз у год (або пасля фальшывага спрацоўвання).
  • Замена батарэйкі «крона» – па сігнале кароткіх гукавых імпульсаў.

Чаму гэта важна?

АПА — гэта цішыня да трывогі і гучны голас пры небяспецы. Ён не перашкаджае жыць, але можа выратаваць жыццё.

Памятайце: пажар не чакае, апавяшчальнік таксама не чакае — ён рэагуе імгненна. Устанавіце яго ў кожным спальным пакоі – і ваш дом стане бяспечней.

У выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112.

Падрыхтавана па інфармацыі інспектара РАНС Вадзіма ПІВАВАРАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *