Зима — экзамен для водителей. А вы поменяли шины на зимние?

Безопасность

А вы памянялі шыны на зімовыя?

 З 1 снежня аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, інакш можна трапіць на штрафы.

Аднак у першую чаргу варта думаць пра бяспеку на дарозе. Многія вадзіцелі іх мяняюць загадзя, але не ўсе.Як паказала апытанне “А вы пераабуліся на зімовыя шыны?” ў тэлеграм-канале “Герой працы”,  53% апытаных адказалі «Так, яшчэ ў кастрычніку – люблю быць загадзя гатовым».

У першы дзень снежня з самай раніцы мы пабывалі на шумілінскіх сэрвісах шынамантажу, каб паглядзець, ці ёсць чэргі на замену шын. Ажыятажу не было, але аўтааматары ўсё ж прыехалі – тыя, хто не паспеў у апошнія дні восені.

На шынамантажы ІП Дзяніса Гаева кіпела работа – ішла замена шын на мікрааўтобусе, наступнай была легкавушка. «У асноўным шумілінскія вадзіцелі стараюцца падрыхтавацца да зімовага сезона загадзя, але, як бачыце, ёсць і такія, хто спазняецца, – расказаў прадпрымальнік. – Самы наплыў быў у лістападзе – за дзень прыязджала па дзесяць легкавушак. Што тычыцца апошніх выхадных лістапада, то ажыятажу не было.

Напрыклад, 29 лістапада прыехалі мяняць шыны пяць аўтааматараў». Зазірнулі мы і на другі пункт шынамантажу ў райцэнтры – ІП Алега Гаева. Тут з самай раніцы таксама памянялі шыны на зімовыя на двух легкавых аўтамабілях. Магчыма, на працягу дня знайшліся і яшчэ жадаючыя.

Кампетэнтны каментарый

Старшы дзяржаўтаінспектар  ДАІ РАУС Віктар БУРЛАКОЎ:
– Да зімовых адносяцца тыя шыны, на маркіроўцы якіх адначасова прысутнічаюць два знакі: знак горнай вяршыні з трыма пікамі і сняжынкай унутры; адзін са знакаў «M+S», «M&S», «MS». Такія шыны лічацца зімовымі, у тым ліку і пры наяўнасці любых дадатковых абазначэнняў (+ All Season; Road+Winter (R+W); Any Weather і інш).

Хочацца нагадаць жыхарам раёна: калі з 1 снежня па 1 сакавіка на аўтамабілі летнія шыны, то за гэта вадзіцелю пагражае адміністрацыйная адказнасць. На першы раз штраф да 1 БВ, на другі і наступны – ад 2 да 5 БВ.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *