На Обольском участке «Витебскторф» готовятся к выпуску новой продукции

Главное Экономика

Новыя грунты для садоў і кветак

Идет наладка оборудования.

У Обалі ўстанаўліваюць лінію па выпуску тарфяных грунтаў для кветак і пладовых саджанцаў.

На вытворчасці па здабычы і перапрацоўцы торфу г. п. Обаль ВУ «Віцебскторф» працягваецца мадэрнізацыя. Тут устанаўліваюць новую лінію па выпуску грунтаў дробнай фасоўкі. Памяшканне, дзе калісьці была лінія змешвання і сепарацыі, зараз не пазнаць. Тут устанавілі канвеер для падачы торфу, прэс для дробнай фасоўкі, палетайзер (абсталяванне для аўтаматычнай укладкі пакетаў на паддоны) і лінію ўпакоўкі.

«Зараз вядзецца наладка абсталявання, завяршаюцца рамонтныя работы ў будынку, – расказаў намеснік дырэктара прадпрыемства Міхаіл Азямблоўскі. – Паралельна шукаем рынкі збыту і пакупнікоў на новыя віды прадукцыі. Часткова яны ўжо ёсць – гэта гандлёвыя сеткі Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Торф пойдзе таксама на экспарт ва Узбекістан і Казахстан. Мяркуем, што прыкладна 30% ад усёй вытворчасці будзе займаць торф дробнай фасоўкі па 5, 10, 20, 55 літраў. Такую ж прадукцыю мы выпускаем у Крулеўшчыне, але адтуль лагістычна нязручна пастаўляць тавар у Віцебскі і Полацкі раёны. З адкрыццём новай вытворчасці ў Обалі будзем “закрываць” блізкія рэгіёны, на гэта і быў першапачатковы разлік. Новую лінію па выпуску грунтаў дробнай фасоўкі мяркуем запусціць у канцы снежня. Дадаткова адкрыем два рабочыя месцы для мехатронікаў».

Дададзім, што на вытворчасці ў будучым будуць паралельна выпускацца і бігболі, і торф дробнай фасоўкі. Сёлета сыравіны на обальскіх балотах нарыхтавалі з запасам – 12 тысяч тон.

Якія новыя грунты мяркуюць вырабляць? Як і на вытворчасці ў Крулеўшчыне, яны будуць чатырох серый: «агарод», «сад», «кветкі» і «ўніверсальны». Асвояць і новую серыю для выпуску – «кветкі Паазер’я». Торф будзе прызначаны для пакаёвых кветак, папаратнікаў і аранжарэйных культур. Распрацавана «рэцэптура» тэхнолагамі ВУ «Віцебскторф» разам са спецыялістамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *