Фоторепортаж о том, как в Шумилинском районе дан старт республиканской благотворительной акции «Наши дети»

#НАШЕ ЛУЧШЕЕ #НАША ЛЕПШАЕ Главное Край шумілінскі Культура Новости Образование Общество

Сёння, 15 снежня, у Шумілінскім раёне ўрачыста дадзены старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». У Шумілінскім раённым цэнтры культуры прайшло свята «Адзінства стварае цуды», якое сабрала шмат нераўнадушных і спагадлівых людзей, гатовых дзяліцца часцінкай сваёй дабрыні з тымі, хто мае ў гэтым асаблівую патрэбу – з дзецьмі.

«Няма чужых дзяцей, – адзначыў старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч. – Дзеці, якія растуць на нашай зямлі, – нашы дзеці. Сёння ў дарослых ёсць шанс дакрануцца да дабра і чараўніцтва, якія мы можам падарыць дзецям».

Галоўнымі героямі свята былі дзеці, а чараўнікамі – дарослыя. Яны разам у гэты дзень абмяняліся не толькі падарункамі, але і цёплымі віншаваннямі, і абдымкамі. Цуды аказаліся так блізка, што падчас праграмы ўсе незаўважна сталі роўныя паміж сабой. Усмешкі, песні, танцы і флэшмобы аб’ядналі ўсіх удзельнікаў. Усядзець на месцы было немагчыма.

Спонсарамі мерапрыемства выступілі арганізацыі, прадпрыемствы і грамадскія аб’яднанні раёна, якія падрыхтавалі шчодрыя падарункі ўстановам адукацыі.
Арганізатары – аддзел па адукацыі райвыканкама і РЦДМ – зрабілі свята яркім і незабыўным.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *